Інстытут фізіялогіі раслін і генетыкі НАН Украіны
Інстытут фізіялогіі раслін і генетыкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення агульнай біялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фізіялогіі раслін і генетыкі. ГісторыяУ 1939 годзе быў арганізаваны аддзел фізіялогіі харчавання раслін і аграхіміі Інстытута батанікі АН УССР. 15 мая 1946 года на яго базе быў арганізаваны Інстытут фізіялогіі раслін і аграхіміі АН УССР, згодна з пастановай № 1692 ад 20 кастрычніка 1945 г. Савета народных камісараў УССР і ЦК КП(б)У, а таксама пратаколу Прэзідыума Акадэміі навук УССР № ад 24 жніўня 1945 г. У 1956 годзе інстытут быў рэарганізаваны і падпарадкаваны міністэрству сельскай гаспадаркі СССР. Ён увайшоў у склад новаўтворанай Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і стаў называцца Украінскім навукова-даследчым інстытутам фізіялогіі раслін. Аддзел аграхіміі быў перададзены Украінскаму навукова-даследчаму інстытуту земляробства. У 1958 г. у склад інстытута ўвайшоў аддзел прымянення палімераў у сельскай гаспадарцы. У 1964 г. гэты аддзел быў пераведзены ў Інстытут арганічнай хіміі АН УССР. У маі 1962-га інстытут вярнулі ў сістэму Акадэміі навук УССР пад назвай Інстытута фізіялогіі раслін. У 1986 годзе ў выніку аб’яднання Інстытута фізіялогіі раслін АН УССР з генетычнымі аддзеламі Інстытута малекулярнай біялогіі і генетыкі АН УССР быў утвораны Інстытут фізіялогіі раслін і генетыкі НАН Украіны. Навуковыя школы
Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia