Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны
Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне статыстычнай тэорыі цвёрдых цел і мяккіх рэчываў, камп’ютарнага мадэлявання фізічных працэсаў і разлікаў асноўных фізічных характарыстык кандэнсаваных сістэм. ГісторыяВясной 1969 года ў Львове быў утвораны аддзел статыстычнай тэорыі кандэнсаваных станаў Інстытута тэарэтычнай фізікі АН УССР. У 1980 годзе было створана яшчэ два навуковых падраздзяленні — аддзел тэорыі раствораў і аддзел квантавай статыстыкі, што дазволіла адкрыць у тым жа годзе Львоўскае аддзяленне статыстычнай фізікі ІТФ АН УССР. На базе аддзялення ў 1990 годзе быў утвораны Інстытут фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны. Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia