Нацыянальны батанічны сад Украіны
Нацыяна́льны батані́чны сад імя́ Міко́лы Грышка́ Нацыяна́льнай акадэ́міі наву́к Украі́ны (укр.: Національний ботанічний сад імені Миколи Гришка Національної академії наук України) — навукова-даследчая ўстанова для праектавання і стварэння новых батанічных садоў і паркаў, распрацоўкі навуковых асноў азелянення і фітадызайну прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама іншых напрамкаў тэарэтычнай і прыкладной батанікі. Сад размяшчаецца ў Кіеве па адрасе вул. Ціміразеўская, 1. Дырэктарка — Наталля Заіменка, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прафесар, доктар біялагічных навук. Батанічны сад уваходзіць у прыродна-запаведны фонд Украіны і з’яўляецца аб’ектам комплекснай аховы, належыць да земляў прыроднага і гісторыка-культурнага прызначэння, якія ахоўваюцца як нацыянальны здабытак. ![]() Адной з галоўных задачаў батанічнага саду з’яўляецца правядзенне даследаванняў у галіне аховы прыроды, стварэнне базы для захавання генафонду раслін і ўсёй біялагічнай разнастайнасці, а таксама асветніцкая дзейнасць па пытаннях экалогіі і выкарыстання раслін. Паводле разнастайнасці калекцый жывых раслін, маштабаў тэрыторыі, узроўню навуковых даследаванняў займае адно з вядучых месцаў сярод найбольшых батанічных садоў Еўропы. У склад батанічнага саду ўваходзіць 8 навуковых аддзелаў, унікальны калекцыйны фонд Нацыянальнага батанічнага саду налічвае каля 11180 таксонаў, што адносяцца да 220 сямействаў і 1347 родаў. Да тэрыторыі Нацыянальнага батанічнага саду прымыкае тэрыторыя Выдубіцкага манастыра. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia