Інстытут механікі імя С. П. Цімашэнкі НАН Украіны
Інстытут механікі імя С. П. Цімашэнкі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення механікі і машыназнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне механікі кампазітных і неаднародных асяроддзяў; механікі абалонкавых сістэм; механікі звязаных палёў у матэрыялах і элементах канструкцый; механікі разбурэння і стомленасці; дынамікі і ўстойлівасці механічных сістэм. ГісторыяСтвораны ў 1918 годзе ў складзе Украінскай акадэміі навук як Інстытут тэхнічнай механікі. У 1929 г. ён быў падзелены на Інстытут будаўнічай механікі і кабінет транспартнай механікі. У 1959 г. Інстытут будаўнічай механікі перайменаваны ў Інстытут механікі АН УССР. У 1993 годзе інстытуту прысвоена імя першага дырэктара Сцяпана Пракопавіча Цімашэнкі. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia