Інстытут электроннай фізікі НАН Украіны
Інстытут электроннай фізікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення фізікі і астраноміі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне атамнай фізікі, фізікі электронных і атамных сутыкненняў, нізкаэнергетычнай ядзернай фізікі, фізікі лазераў на парах металаў, аптычнага і лазернага прыборабудавання. ГісторыяУ 1981 г. на базе ўжо існаваўшых асобных навуковых аддзелаў інстытутаў АН УССР — аддзела фотаядзерных працэсаў Інстытута фізікі АН УССР (створанага ў 1969 годзе) і аддзела тэорыі адронаў Інстытута тэарэтычнай фізікі АН УССР (створанага ў 1970 годзе) было створана Ужгарадскае аддзяленне Інстытута ядзерных даследаванняў АН УССР (ІЯД). У 1992 г. Ужгарадскі філіял ІЯД быў рэарганізаваны ў Інстытут электроннай фізікі НАН Украіны. Структура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia