Будынак губернскага праўлення (Магілёў)
Будынак губернскага праўлення пабудаваны ў Магілёве ў 1778 годзе на Губернатарскай плошчы (сучасная плошча Славы) у стылі класіцызму. Разбураны ў 1944 годзе. АрхітэктураМураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з прыбудовамі з боку дваровага фасада, злучаных з асноўным аб'ёмам мураванай сцяной. Шырокім галоўным фасадам выходзіў на плошчу. Паверхні падзяляліся карнізным поясам. На галоўным фасадзе вылучаліся тры неглыбокія рызаліты: цэнтральны, завершаны прамавугольным атыкам, і бакавыя, завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Сцены першага ярусу рызалітаў былі аздоблены рустам і мелі паўцыркульныя аконныя праёмы. У цэнтральным рызаліце знаходзіўся галоўны ўваход з шырокай вонкавай лесвіцай. Астатнія аконныя праёмы прамавугольныя, на другім ярусе рызалітаў былі аздоблены трохвугольнымі франтонамі. Будынак завяршаўся простым карнізам з сухарыкамі на рызалітах. На першым паверсе (планіроўка калідорнага тыпу) знаходзіліся кватэрная камісія, вылічальная экспедыцыя, паліцыя, скарб, грамадзянская апека, павятовы суд, на другім (планіроўка анфіладная) — дзяржаўная палата, губернская ўправа, аднаы і 2-і дэпартаменты. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia