Задняпроўскі пасад

Панарама Лупалава і Траечча. 1918
Пасад на плане горада 1835 года
Траечча на нямецкім аэрафотаздымку. 1940-я
План Магілёва ў канцы XVII ст.

Задняпроўскі пасад — гістарычны раён Магілёва, быў адным з буйнейшых у горадзе, складаўся з Троіцкай і Лупалаўскай сотняў, якія асобныя даследчыкі лічаць самастойнымі пасадамі, аднак пісьмовымі крыніцамі XVII ст. гэта не пацверджана. Даследаваны слаба. Большая частка тэрыторыі была знішчана будаўнічымі кар’ерамі 1970—1980-х гг. Культурны пласт XVI—XVIII стст. ад 0,5 да 1,2 м. На мацерыку зафіксавана кераміка XV ст. Тут існавалі Ганчарныя, Алейніцкая і Рэзніцкая вуліцы, што дазваляе меркаваць пра размяшчэнне карпарацый майстроў вышэйзгаданых спецыяльнасцей у гэтай частцы горада. Прыходскія цэрквы: драўляная Троіцкая (заснаваная ў XVI ст.) і Петрапаўлаўская (драўляная 1663, мураваная каля 1769).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya