Архіепіскапскі палац (Магілёў)
Архіепіскапскі палац — палац у Магілёве, размешчаны па адрасе Ленінская вуліца, 25. Помнік архітэктуры класіцызму. Гісторыя![]() Пабудаваны ў 1780-я гады з цэглы. З’яўляўся рэзідэнцыяй каталіцкага архіепіскапа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча (да 1827 г.). Харальная сінагогаПасля пажару плошча будынка скарацілася, у другой палове XIX стагоддзя яго купіў мясцовы яўрэйскі купец Барух Цукерман, які перабудаваў руіны былога палаца архібіскупа ў цэнтральную харальную сінагогу (таксама вядомая як сінагога Цукермана). Сінагога была адкрыта ў 1900 годзе, функцыянавала як штаб-кватэра рабіна горада. ![]() Яўрэйская энцыклапедыя Бракгаўза і Ефрона паведамляла, што ў горадзе станам на 1911 год існуюць трыццаць восем сінагог і малельняў, з якіх трынаццаць належаць хасідам. У 1925 годзе зачынена, з 1929 года тут размяшчаўся кінатэатр, а пазней прафсаюзы. Цяпер у будынку размешчана спецыяльная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 6. Помнік рэспубліканскага значэння. Архітэктура![]() Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 невялікімі бакавымі крыламі, накрыты вальмавым дахам, размешчаны на адной восі з Станіславаўскім касцёлам. Галоўныя фасад арыентаваны ў бок Дняпра, тарцовы фасад — на вул. Ветраную (сучасная Ленінская, 25). Перад будынкам спачатку быў вялікі парадны двор, з боку дваровага фасада знаходзіліся сад і карпусы духоўнай кансісторыі (не захаваліся)[1]. Галоўны фасад вылучаны 3 плоскімі рызалітамі. Цэнтральны завершаны прамавугольным атыкам, бакавыя — 3-вугольнымі франтонамі. Паверхі вылучаны развітымі гарызантальнымі цягамі, першы паверх аздоблены рустам, другі — пілястрамі. Прамавугольныя аконныя праёмы з разнастайным абрамленнем. У бакавых рызалітах аконныя праёмы другога паверха — лучковыя. Па першым паверсе знаходзіліся службовыя і гаспадарчыя памяшканні, на другім — пакоі архіепіскапа; у заходнім крыле — палацавая капліца, якая па вышыні займала абодва паверхі. Унутраная планіроўка анфіладная, зменена. Цэнтральны вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia