Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Магілёў)
Будынак Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча — будынак у г. Магілёў. Помнік архітэктуры эклектызму. Узведзены ў 1889—1892 гг. (архітэктары П. Камбураў, М. М. Маркаў) на тэрыторыі Задубровенскага пасада (сучасная вул. Вароўскага, 29). Да 1956 года ў будынку размяшчалася Магілёўскае педагагічнае вучылішча фізвыхавання[1]. Цяпер у будынку размешчаны Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1. АрхітэктураМураваны трохпавярховы Е-падобны ў плане будынак на высокім цокальным паверсе. Да цэнтральнай часткі далучаныя больш кароткія бакавыя карпусы, якія ўтвараюць унутраны дворык. У цэнтры па восі галоўнага ўваходу спачатку размяшчалася царква, злучаная з будынкам крытым пераходам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, завершаным атыкам з трохвугольным шчытом, першы паверх аддзелены гарызантальнымі цягамі, аздоблены рустам, сцены завершаны карнізным поясам з сухарыкамі. Вокны першага і другога паверхаў прамавугольныя з плоскімі ліштвамі і замковымі камянямі, трэцяга паверху — арачныя, упрыгожаныя сандрыкамі. Планіроўка калідорная, у цэнтральнай частцы былі класныя, у бакавых крылах (маюць самастойныя ўваходы) — жылыя і дапаможныя памяшканні. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia