Сабор Святога Іосіфа (Магілёў)
Сабор Святога Іосіфа — колішні праваслаўны кафедральны сабор на Саборнай плошчы ў Магілёве. Узведзены выдатным рускім архітэктарам Мікалаем Львовым ў класіцыстычным стылі. Адзін з найбольш ранніх помнікаў класіцызму ў культавай архітэктуры Беларусі[1]. Гісторыя![]() Будаваўся ў 1780—98 гг. з цэглы за казённы кошт паводле загада імператрыцы Кацярыны II у гонар сустрэчы з аўстрыйскім манархам Іосіфам II. 29 мая 1780 г. манархі ў памяць аб сваёй сустрэчы паклалі камяні ў падмурак будучага храма. Праект храма быў адзначаны на конкурсе ў Пецярбургу 1-й прэміяй. Тэхнічнае кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў, пасля завяршэння якога ён выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка[2]. У 1802 г. загадам Сінода храм атрымаў статус кафедральнага. У 1932—1937 гг. у будынку сабора дзейнічаў музей гісторыі рэлігіі і атэізму. У 1937 г. Урадам БССР прынята рашэнне аб рэканструкцыі горада з далейшым пераносам сталіцы з Мінска ў Магілёў. У тым жа годзе сабор Св. Іосіфа руйнуюць, на яго месцы пачалося будаўніцтва гасцініцы «Дняпро» (дабудавана ў 1939 г.). У кастрычніку 2011 г. намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ігар Шардыка паведаміў, што сабор трапіў у лік першых у чарзе на аднаўленне разбураных помнікаў архітэктуры Магілёва. Адзін з верагодных варыянтаў аднаўлення сабора — у фармаце канцэртнай залы[3]. Верагодна, што царкву адновяць на іншым, негістарычным, месцы (якое зараз занята гасцініцай). Архітэктура![]() ![]() Строгі і кампактны па аб’ёме сабор амаль быў пазбаўлены ўпрыгожанняў. Храм быў увянчаны пакатым купалам на барабане, прарэзаным дванаццаццю круглымі вокнамі, а ў бок плошчы рэзка выступаў дарычным шасцікалонным порцік, характэрны для архітэктуры класіцызму[1][4]. ![]() Нягледзячы на параўнальна невялікія памеры, будынак адрозніваўся манументальнасцю дзякуючы ўдала знойдзеным прапорцыям і адсутнасці дэкаратыўных дэталей, якія адцягвалі б увагу[4]. Ва ўнутранай прасторы тактоўна і паступова быў вырашаны пераход ад строгага і сціплага фасада да прыбранага і святочнага інтэр'ера, дзе з напаўцёмнага ўваходу і цэнтральнай часткі, аформленай стройнымі іанічнымі калонамі, погляд накіроўваўся да ярка асветленага верхнім святлом алтарнага ўзвышэння і акон ва ўсходняй сцяне[1]. На гэтым узвышэнні стаялі прыбраныя «шаты» — ратонда з калон карынфскага ордара. Знутры ўзнімаецца над асноўным аб’ёмам гарманічная паўсфера купала, у якім была выкарыстана канструкцыя падвойнага купала, што дазваляла прапускаць роўнае, рассеянае святло ўнутр царквы[4]. Роспісы і іконы на медных дошках былі выкананы сябрам архітэктара — вядомым рускім майстрам партрэта Уладзімірам Баравікоўскім. У 1784 годзе з Шатландыі быў запрошаны каменных спраў майстар Адам Менелас[4].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia