Музей Славы Магілёўшчыны
Музей Славы Магілёўшчыны (руск.: Музей Славы Могилёвщины) — музей у горадзе Магілёве, побач з Буйніцкім полем[1]. ГісторыяНапярэдадні 80-й гадавіны абароны Дняпроўскай мяжы ініцыятыўная група ў складзе кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пошукавікаў і грамадскасці Магілёва выступіла з прапановай аб рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» і стварэнні музея[2]. Узвядзенне музея пачата ў 2023 годзе. Экспазіцыя размясцілася на двух паверхах будынка, пабудаванага ў выглядзе Ордэна Айчыннай вайны. Гэта сімвалічна, бо Магілёў быў удастоены гэтай узнагароды за мужнасць і стойкасць, праяўленыя працаўнікамі горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарча-культурным будаўніцтве. 5 ліпеня 2025 года музей афіцыйна адкрыты[1][3]. У адкрыцці музея прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка[4][5]. Музей з'яўляецца філіялам установы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Я.Р. Раманава». На тэрыторыі размешчаны Алея Славы. Абласная Дошка гонару. ЭкспазіцыяУ экспазіцыі музея адлюстравана наступная тэматыка: «Магілёўшчына на скрыжаваннях гісторыі», «Напярэдадні. Магілёўшчына ў 1930-я гг.», «Магілёўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Землякі ў лакальных войнах. Воіны-афганцы», «Працоўная Слава Магілёўшчыны». Усяго 16 экспазіцыйных тэм.[6] Тэмы музейных экспазіцый1 паверх
2 паверх
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia