Будынак былой прыватнай жаночай гімназіі (Магілёў)
Будынак былой прыватнай жаночай гімназіі — помнік архітэктуры позняга класіцызму. Узведзены ў 1875 з цэглы на Дняпроўскім праспекце (сучасная вул. Першамайская, 24). Гісторыя![]() ![]() Быў узведзены па Дняпроўскім праспекце ў 1875 г., як аднапавярховы. У 1872[удакладніць] г. мураваны будынак набыла Магілёўская жаночая (Марыінская) гімназія, якая з 1865 года працавала за горадам, на правым беразе Дняпра на дачы Піпенберг. Пазней дабудаваны яшчэ два паверхі і ў 1877 г. 2-павярховы флігель для лазні, пральні і памяшканняў для аканомкі, кашталяншы і фельчара. Пазней яны былі аб’яднаны ў адзін будынак[1], які набыў форму літары П[2]. 31 сакавіка 1918 г. у памяшканні гімназіі адбыўся сход Магілёўскага Беларускага камітэта. Каля 400-х дэлегатаў з’езда, якія прадстаўлялі разнастайныя губернскія і мясцовыя арганізацыі і ўстановы, падтрымалі на ім абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі[2]. Пазней тут месцілася «1-я Беларуская школа». Цяпер у будынку — ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва». У сярэдняй школе № 1 да вайны вучыўся двойчы Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Магілёўшчыны, Іосіф Гусакоўскі, Герой Савецкага Саюза Л. Дз. Лорчанка[3]. У 1941 гэту школу скончыла падпольшчыца Таццяна Карпінская, заслужаная артыстка РСФСР Тамара Талахадзэ[1]. Архітэктура![]() Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак са скошанай плоскасцю вуглавой часткі. Паверхі аддзеленыя прафіляванымі паяскамі. Сцены першага паверху пакрытыя рустам, астатніх — гладкія, завершаныя шырокім прафіляваным карнізам. Аконныя праёмы прамавугольныя ў простых ліштвах, на другім і трэцім паверхах дэкарыраваны сандрыкамі. Мемарыяльная дошка![]() У 1964 г. на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка Таццяне Раманаўне Карпінскай. Камсамолка Таня Карпінская ў 1941 г. скончыла сярэднюю школу № 1. У Вялікую Айчынную вайну член падпольнай групы (кіраўнік К. Ю. Мэтэ). Кватэра Карпіпскіх па вул. Вялікая Грамадзянская, 66, была асноўнай яўкай падпольшчыкаў. Тут Таня і яе маці В. М. Карпінская друкавалі ўначы па пішучай машынцы падпольную газету «За Родину» (пазней — «За Советскую Родину»), лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, захоўвалі боепрыпасы і медыкаменты для партызан, данясенні разведкі. У сакавіку 1943 г. нацысты арыштавалі Карпінскіх і пасля жорсткіх катаванняў расстралялі. В. М. Карпінская пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Леніна, Таня — ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступепі. Імем Тані Карпінскай названы завулак у Магілёве і карабель[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia