Царква Трох Свяціцеляў (Магілёў)
Кафедральны сабор Трох Свяціцеляў — галоўны праваслаўны храм горада Магілёва, помнік архітэктуры пачатку XX ст. У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь імя царквы пададзена з граматычнай памылкай як Трох Свяціцелей. Адметная асаблівасць храма — магчымасць увайсці ў яго з трох бакоў. Храм названы ў гонар трох святых — Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Залатавуста. ГісторыяЗакладка першага каменя Храма адбылася ў 1903 годзе. Узвядзенне Храма працягвалася 11 гадоў і праходзіла пад наглядам губернскага архітэктара П. Кальніна. У 1914 годзе будаўніцтва было скончана. Храм пабудаваны ў форме крыжа і завершаны сям'ю купаламі. Падчас 1-й сусветнай воіны і знаходжання ў Магілёве Стаўкі храм часта наведваў апошні расійскі імператар Мікалай II. У час нацысцкай акупацыі, з кастрычніка 1941 года настаяцелем царквы быў Канстанцін Радзівіновіч. У 1961 годзе, падчас ганенняў, былі знесены званіца, купалы, крыжы, а саму царкву закрылі. У будынку адкрылі клуб завода «Строммашына», які дзейнічаў да 1989 года. У 1989 годзе храм вернуты вернікам.[1] Таксама з 1989 года па блаславенні Архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Максіма (Крохі) пры храме было заснавана сястрынства Міласэрнасці Святых Жонак Міраносіц. Сёння храм з'яўляецца цэнтрам праваслаўнага жыцця ў Магілёве. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia