Магілёўская гарадская электрастанцыя

Славутасць
Магілёўская гарадская электрастанцыя
Краіна
Будынак гарадской электрастанцыі па 2-м Крутым завулку, № 3. У 1930-я гады перабудаваны пад жыллё: створаны новыя перакрыцці, вялікія вокны закладзены цэглай (бачна на здымку), замест іх прабіты новыя

Магілёўская гарадская электрастанцыя — першая электрастанцыя ў Магілёве. Пушчана ў эксплуатацыю 7 лютага 1910 года, хоць перагаворы і пастановы гарадской думы пра пабудову электрычнай станцыі і трамвая былі яшчэ ў 1900 годзе[1].

Гісторыя

У чэрвені 1880 года гарадская ўправа Магілёва прыняла пастанову аб неабходнасці электрыфікацыі горада, і ўжо ўлетку пачалося ўзвядзенне будынка электрастанцыі. Аднак гэта рашэнне было занадта паспешлівым, паколькі ні тэхнічны, ні эканамічны бок пытання былі яшчэ недастаткова прапрацаваны, працы былі надоўга спынены і аднавіліся толькі ў ліпені 1908 года. Электрастанцыя размясцілася на тэрыторыі былога экзерцыргаўза (манежа), які быў узведзены па праекце вядомага рускага архітэктара Васіля Стасава ў 1815—1823 гадах падчас кватаравання ў Магілёве 1-й арміі і прызначаўся для ваенных практыкаванняў у халоднае і дажджлівае надвор’е.[2]

У 1922 годзе праведзены капітальны рамонт электрастанцыі. У 1920-х гадах на ёй працавала 48 чалавек[3].

Магутнасць

Працавала ад дызельнага рухавіка з магутнасцю генератара пастаяннага току[ru] 90 кВт[4]. Нафта для працы электрастанцыі пастаўлялася з раёна Баку танкерамі ў порты на Волзе, а потым па чыгунцы цыстэрнамі ў Магілёў, дзе яна дастаўлялася на электрастанцыю конным транспартам. Паколькі рухавікі падчас працы моцна награваліся, іх даводзілася бесперапынна астуджваць вадой з ракі Дубравенкі, якая электрапомпай падавалася на станцыю.[2] Да 1913 года сумарная магутнасць 4 генератараў 330 кВт. На электрастанцыі была пастаўлена акумулятарная батарэя, якая ў самы час пік давала магчымасць развіваць магутнасць электрастанцыі да 430 кВт. Спажыўцамі электраэнергіі былі жылыя, службовыя і гарамадскія памяшканні (13,8 тыс. электралямпачак), 360 свяцілень вулічнага асвятлення, 3 прамысловыя прадпрыемствы[4]. У 1913 годзе выпрацавана 322 127 кВт·г электраэнергіі і карысна адпушчана 261 625 кВт·г, у тым ліку на асвятленне — 230 840 кВт·г (88,3 %), на сілкаванне электрарухавікоў — 30 785 кВт·г (11,7 %), то-бок як і ў Мінскай электрастанцыі, пераважала светлавая нагрузка, што і вызначала яе графік работы, які меў «правалы» ў летнія месяцы[1].

У сувязі з поўным разбурэннем гаспадарчых сувязяў з-за рэвалюцый і ваенных падзей, адсутнасцю нафты для працы электрастанцыі была прадпрынята спроба лімітаваць падачу электраэнергіі. З 15 студзеня 1919 года электраэнергія падавалася з 7:00 да 9:00 і з 18:00 да 01:00 гадзін штодня, а з 19 студзеня — увогуле адключаны ўсе спажыўцы акрамя савецкіх устаноў, якім электраэнергія пастаўлялася па заяўках. У ліпені 1919 з мэтай эканоміі нафты на электрастанцыі быў пастаўлены лакамабіль (паравая электрасілавая ўстаноўка на цвёрдым паліве) магутнасцю 150 кВт.[2]

Да канца 1924 года магутнасць электрастанцыі была даведзена да 400 кВт. У жніўні 1928 станцыя была пашырана, быў пастаўлены дадатковы новы рухавік, магутнасць станцыі вырасла да 950 кВт.[2]

У 1929 годзе электрастанцыя стала выпрацоўваць пераменны ток[4].

Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю ў 1930 годзе БелДРЭС і будаўніцтва ЛЭП 110 кВ і падстанцыі 110 кВ (1932) прамысловыя прадпрыемствы горада атрымалі сучасную энергетычную базу для рэканструкцыі і далейшага развіцця[4].

Пасля ўвядзення новай электрастанцыі ў верасні 1933 годзе магілёўская гарадская электрастанцыя была зачынена, а будынак быў перабудавана пад жылы дом[2].

Крыніцы

  1. а б Весці Акадэміі навук БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1957.
  2. а б в г д Раўбіч, Ф.. У Магілёве знішчаць гістарычную электрастанцыю пад праект забудоўшчыка. Знос ізноў выдаюць за рэканструкцыю. Наша Ніва (14 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11-04-2025. Праверана 26-04-2025.
  3. А. І. Пушкін. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва Архівавана 21 снежня 2019.
  4. а б в г Электроснабжение // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура

  • Электроснабжение // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya