Архірэйскі палац (Магілёў)
Архірэйскі палац — помнік архітэктуры позняга барока ў Магілёве. Узведзены ў 1772—1785 гг. для архіепіскапа Г. Каніскага архітэктарам І. К. Глаўбіцам. Гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння[1]. ГісторыяАрхірэйскі палац уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра, разам з якім і будынкам духоўнай семінарыі складаў адзіны горадабудаўнічы комплекс[2]. Пабудаваны ў 1772—1785 гадах у глыбіні квартала на высокім беразе Дняпра паводле праекта віленскага архітэктара І. К. Глаўбіца па заказе архіепіскапа Г. Каніскага. З'яўляўся рэзідэнцыяй апошняга ў 1785—1795 гг., з 1797 г. — А. Братаноўскага. У 1918 г. будынак займала Магілёўская губернская надзвычайная камісія[1]. Архітэктура![]() Палац уяўляе сабой мураваны трохпавярховы будынак, прамавугольны ў плане з сіметрычнымі двухпавярховымі рызалітамі па баках, накрыты высокім ламаным дахам. Галоўны і дваровы фасады маюць крывалінейныя пераходы да рызалітаў. Сцены аздоблены з глыбокім гарызантальным рустам і руставанымі пілястрамі на вуглах, прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі, філянговымі нішамі, тонкапрафіляванымі карнізамі. Трэці паверх атыкавы ў цэнтральнай частцы[1]. Галоўны ўваход вылучаецца арачным парталам з казырком на металічных калонках[2]. Цэнтральнае месца ў інтэр'еры палаца займаў вестыбюль з трохмаршавай лесвіцай. На першым паверсе знаходзілася парадная зала для прыёмаў і службовыя пакоі, на другім — асабістыя пакоі ахіепіскапа: спальня, кабінет, бібліятэка, на трэцім — гаспадарчыя памяшканні[2]. У XX ст. унутраная планіроўка была зменена[1]. Агароджа![]() Пасля 1853 г. на тэрыторыі архірэйскага двара на галоўнай восі палаца як галоўны ўезд пабудавана мураваная брама[1]. Брама ўяўляе сабой два масіўныя пілоны, аздобленыя дзвюма калонкамі дарычнага ордара і завершаныя франтонамі, накрыты двухсхільным дахам. Далучаныя да яе паўкругам слупы злучаны металічнай агароджай[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia