Дэпартацыя эрытрэйцаў з СуданаДэпартацыя эрытрэйцаў з Судана (тыгрынья: ምስጓግ ኤርትራውያን ካብ ሱዳን; араб. ترحيل الإريتريين من السودان) — прымусовая рэпатрыяцыя эрытрэйскіх бежанцаў з Судана, якая адбылася вясной 2023 года падчас канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала. Ход падзейПадчас эфіопа-эрытрэйскай вайны 1998—2000 гадоў на Судан абрынуўся паток бежанцаў з Эрытрэі. Паводле звестках уладаў[1], на канец канфлікту ў краіну трапіла 100 тысяч чалавек, з якіх 75 тысяч размясціліся ў сталічным Хартуме[2][3]. З пачатку сутыкненняў у самім Судане многім жыхарам эрытрэйскага паходжання не атрымалася выехаць з зоны баявых дзеянняў, а тыя, хто здолеў пакінуць дзяржаву, заплацілі за квіток да 410 долараў ЗША. Частка бегла ў Паўднёвы Судан, у прыватнасці, у Вау і Касалу[4]. 7 мая 2023 года быў апублікаваны артыкул The Guardian, дзе сцвярджалася, што сотні эрытрэйцаў прымусова вывезены з лагераў бежанцаў недалёка ад эрытрэйска-суданскай граніцы. Як адзначалася, вываз арганізаваны Узброенымі сіламі Эрытрэі. Бежанцаў размеркавалі ў гарады Асмэра і Тэсэнэй . Большасць дэпартаваных былі дэзертырамі і апазіцыянерамі, якія потым трапілі ў турмы. Усяго ў зняволенні апынулася 95 чалавек, з іх 8 жанчын[4]. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia