Сяргей Дылеўскі
Сярге́й Дыле́ўскі (1 верасня 1989, Мінск) — лідар стачкама Мінскага трактарнага завода, член прэзідыума Каардынацыйнай рады ў час акцый пратэсту ў 2020 годзе і прэзідэнцкіх выбараў. БіяграфіяНарадзіўся ў Мінску ў сям’і рабочых. Скончыў Трэці машынабудаўнічы ліцэй у Мінску, хацеў вучыцца на аўтамеханіка, але па стане здароўя прыйшлося паступіць на іншую спецыяльнасць — тэхналогія машынабудавання. На Мінскім трактарным заводзе Дылеўскі працуе тэрмістам[2]. Ён заўсёды хацеў працаваць з аўтамабілямі, матацыкламі, будаваў свае ўласныя праекты ў асабістым гаражы[2]. У 2015 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па дрыфтынгу[3]. Палітычная дзейнасцьПасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і пачатку акцый пратэсту Дылеўскі абурыўся дзеяннямі міліцыі. Ён завёз некалькі пратэстоўцаў у бальніцы і заклікаў да страйку на МТЗ. Да страйку далучыліся рабочыя, якія запатрабавалі вызваліць усіх палітычных зняволеных і правесці новыя выбары. Дылеўскі ўзначаліў калону з 1000 рабочых, што прайшла маршам па цэнтры Мінска. 17 жніўня ён правёў калону ў 5000 страйкуючых супрацоўнікаў МТЗ. 18 жніўня Дылеўскі заявіў, што 50 чалавек, якія выйшлі на мітынг каля МТЗ, былі ненадоўга затрыманыя[4]. Быў абраны ў прэзідыум Каардынацыйнай рады, створанай для каардынацыі перадачы ўлады. 21 жніўня прызнаны «палітычнай зоркай» паводле версіі New York Times[5]. 21 жніўня 2020 года Дылеўскага выклікалі на допыт у Следчы камітэт. 24 жніўня 2020 года быў затрыманы спецслужбамі разам з Вольгай Кавальковай ля прахадной МТЗ пры спробе падтрымаць страйкоўцаў[6][7][8][9]. 21 верасня 2020 года ён быў вызвалены з турмы.[10] З'ехаў з Беларусі. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Сяргею Дылеўскаму 12 гадоў пазбаўлення волі[11]. ПоглядыУ жніўні 2020 года Сяргей Дылеўскі заявіў, што лічыць беларускую прамысловую сістэму неэфектыўнай, і што адсутнасць алігархаў у Беларусі «далёка не дасягненне», паколькі гэта азначае, што «здаровыя» бізнесмены не хочуць інвеставаць у Беларусь. Дылеўскі заявіў, што палітыка будзе «апошняй, што [ён] хацеў бы рабіць»[5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia