Рэферэндум аб статусе Крыма (2014)Рэферэндум пра статус Крыма (укр.: Референдум про статус Криму, руск.: Референдум про статус Крыма, крымскатат.: Къырым статусы референдумы) — нелегітымны[1][2][3] сфальсіфікаваны псеўдарэферэндум аб статусе Крыма з загадзя сфармаванымі вынікамі і завышанай яўкай[4][5], адбыўся 16 сакавіка 2014 года[6][7]. Быў прызначаны 27 лютага Вярхоўным Саветам Крыма; першапачаткова быў запланаваны на 25 мая пасля дату правядзення перанеслі на 30 сакавіка[8], а затым — на 16 сакавіка. На рэферэндуме было зададзена два пытанні: аб аднаўленні Канстытуцыі Крыма 1992 года і аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі. ААН, СНД, ЕС і АБСЕ сваіх афіцыйных назіральнікаў не дасылалі[9][10][11]. На рэферэндуме былі зададзены пытанні:
Псеўдарэферэндум быў праведзены з дапамогай расійскіх войскаў[12] і рускіх казачых атрадаў. Па сведчанні ўдзельніка падзей Ігара Гіркіна дэпутатаў Вярхоўнага Савета Крыма прымаць рашэнні для ўваходжання паўвострава ў склад Расіі прымушалі «апалчэнцы» пры падтрымцы БТР рускай марской пяхоты[13]. Праваахоўныя органы Крыма і падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны, размешчаныя на паўвостраве, не спрыялі далучэнню да Расіі. Паводле абвешчаных арганізатарамі вынікаў рэферэндуму, за далучэнне да Расіі ў Крыме (акрамя Севастопаля) нібыта прагаласавала 96,77 % удзельнікаў галасавання[14] у Севастопалі — 95,6 %. На сайце Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека на кароткі час з’явілася інфармацыя, што ў рэферэндуме ўдзельнічала не больш за 30 %, з якіх каля 50 % выказалася за далучэнне да Расійскай Федэрацыі[15][16], дадзеныя аб 30-40 працэнтнай яўцы апублікаваў і Меджліс крымскататарскага народа[17]. У Севастопалі праходзіў асобны рэферэндум, паколькі горад не ўваходзіць у Аўтаномную Рэспубліку Крым. Абвяшчэнне рэферэндуму27 лютага 2014 года Вярхоўны Савет Крыму пры падтрымцы прарасійскага мітынгу сабраўся на пазачарговае пасяджэнне ў захопленым ўзброенымі людзьмі будынку. На гэтым пасяджэнні было пастаўлена пытанне аб прызначэнні рэферэндуму на 25 мая 2014 года, пытаннем якога павінна было стаць такое: «Аўтаномная Рэспубліка Крым мае дзяржаўную самастойнасць і ўваходзіць у склад Украіны на аснове дагавораў і пагадненняў». Як прызнаўся ў эфіры адной з расійскіх тэлеперадач расійскі дыверсант Ігар Гіркін, дэпутатаў Вярхоўнага Савета Крыма галасаваць за пастанову аб аддзяленні Крыму ад Украіны гвалтоўна зганялі так званыя «апалчэнцы», а ён асабіста быў адным з камандзіраў гэтага «апалчэння»[18]. Паводле афіцыйных звестак, за прызначэнне рэферэндуму прагаласаваў 61 дэпутат з 64, прысутных на пасяджэнні[19]. Затое існуюць сведчанні асобных дэпутатаў аб тым, што рэальна галасавалі 40-41 дэпутатаў, тады як галасы былі сфальсіфікаваныя шляхам выкарыстання картак-дублікатаў[20] Пазней, рэферэндум быў перанесены спачатку на 30 сакавіка[21], а затым — на 16 сакавіка[22]. Старшынёй камісіі па правядзенню рэферэндуму быў прызначаны Міхаіл Малышаў[23]. Пытанні![]() Па першым праекце рэферэндуму ставіліся пытанні:
6 сакавіка стала вядома, што на рэферэндум будуць вынесеныя два пытанні[24]:
Пры гэтым прадугледжана бюлетэнем адказ толькі на адно з гэтых пытанняў і толькі «так» — шляхам адзнакі ў адпаведным квадраце. Любы знак трактуецца як адказ «так», два знакі — бюлетэнь лічыцца несапраўдным. Такім чынам, названыя пытанні не з’яўляюцца пытаннямі, а варыянтамі адказу (гэта пазначана і ў самім тэксце бюлетэня). Акрамя таго, выбар не з’яўляецца вычарпальным — адсутнічае варыянт статусу Крыма як часткі Украіны на ўмовах дзеючай Канстытуцыі Украіны і дзеючай Канстытуцыі АРК, што сведчыць аб прафанацыі волевыяўлення і грубым парушэнне правоў грамадзян. Намеснік старшыні ЦВК Украіны Андрэй Магера адзначыў, што пытанне аб вяртанні да Канстытуцыі АРК 1992 года з’яўляецца некарэктным, паколькі крымская канстытуцыя 1992 года існавала ў двух рэдакцыях: майскай і вераснёўскай[26]. Вынікі сацыялагічных апытанняўПа выніках сацыялагічнага даследавання «Грамадска-палітычныя, міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны ў АР Крым: стан, праблемы, шляхі вырашэння», праведзенага ў 2008 годзе Цэнтрам Разумкова сумесна з Інстытутам Еўропы універсітэта Базеля, настроі жыхароў Крыма былі супярэчлівымі і нявызначанымі. Так 53,8 % жыхароў падтрымлівалі пашырэнне правоў АР Крыім у складзе Украіны, 35,1 % падтрымлівалі стварэнне Расійскай нацыянальнай аўтаноміі ў складзе Украіны, 34,5 % падтрымлівалі абвяшчэнне незалежнасці АР Крым. У той жа час ўключэнне паўвострава ў склад Расійскай Федэрацыі падтрымлівала 63,8 % жыхароў Крыма (у этнічным размеркаванні 75,9 % сярод расіян, 55,2 % сярод украінцаў і 13,8 % сярод крымскіх татараў)[27][28][29]. Паводле апытанняў, праведзеных кампаніяй International Republican Institute (IRI) у лістападзе 2011 і маі 2013 года, за далучэнне паўвострава ў склад Расіі выступала 23-33 % жыхароў Крыма, 49-53 % выступалі за захаванне статусу аўтаноміі ў складзе Украіны[30]. Па дадзеных сацапытання, праведзенага з 8 па 18 лютага 2014 Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, 41 % жыхароў Крыма жадалі аб’яднання Украіны з Расійскай Федэрацыяй у адзіную дзяржаву (2013 — 35,9 %)[31]. Ход галасаванняГаласаванне доўжылася з 8 да 20 гадзін 16 сакавіка на 1205 выбарчых участках у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і горадзе Севастопаль. На тэрыторыі Бахчысарайскага раёна у месцах пражывання крымскіх татараў выбарчыя ўчасткі не былі створаныя, паколькі не знайшлося добраахвотнікаў для працы ў выбарчых камісіях. Галасаванне прайшло без удзелу міжнародных назіральнікаў. ААН не прызнаў яго вынікі. Яўка выбаршчыкаўПа дадзеных арганізатараў рэферэндуму, па стане на 12 гадзін яўка выбаршчыкаў склала 44 %, на 15 гадзін — 64 %[32][33]. Па стане на 20 гадзін яўка па дадзеных арганізатараў рэферэндуму склала 81,4 % на тэрыторыі АР Крым і 89,5 % ў Севастопалі[34]. Па незалежных ацэнках яўка склала 32,4 %[35].
ПарушэнніУ дзень рэферэндуму на тэрыторыі АРК было шмат білбордаў з агітацыйнымі матэрыяламі, якія заклікалі галасаваць за аб’яднанне з Расіяй[36]. У крымскім аддзяленні Камітэта выбаршчыкаў Украіны адзначылі, што галасаванне праходзіць па састарэлых спісах выбаршчыкаў[37]. Паведамлялася пра магчымасць галасавання асобамі, якія не былі папярэдне ўключаныя ў спісы выбаршчыкаў: расійская журналістка з сімферопальскай прапіскай прагаласавала на рэферэндуме[38]. Іншы эксперымент ажыццявіў журналіст тэлекампаніі ATR, які хадзіў па ўчастках з патрабаваннем ўключыць яго ў спісы. У выніку яму было адмоўлена толькі аднойчы і тройчы журналіст атрымаў бюлетэнь і меў магчымасць прагаласаваць[39]. СМІ паведамлялі аб парушэннях падчас галасавання ў псіхіятрычнай бальніцы ў Ялце, дзе пацыентам «дапамагалі правільна прагаласаваць»[38]. Падтрымалі далучэнне да Расійская Федэрацыі 474 136 чалавек з Севастопаля, хоць насельніцтва горада ў адпаведнасці з дадзенымі гарадскога ўпраўлення статыстыкі складала на 1 лістапада 2013 года 383 499 чалавек; то бок, за адлучэнне Севастопаля ад Украіны прагаласавалі 123 % жыхароў горада[40]. Аднак на брыфінгу ў Сімферопалі, прысвечанай яўке выбаршчыкаў па стане на 20:00 мясцовага часу, былі агучаны іншыя дадзеныя — у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым (без Севастопаля) яўка складала 1 250 427 чалавек, з улікам Севастопаля 1 524 563. Некаторыя блогеры і СМІ распаўсюдзілі жарт, што ў Севастопалі яўка склала 123 % (па дадзеных Упраўлення статыстыкі Севастопаля на 1 студзеня 2014 года ў горадзе ўсяго пражывала 385 870 чалавек, і праз ілжывыя лічбы сумарнай яўкі ў Севастопалі нібыта прагаласавалі 1 724 563-1 250 427 = 474 136 чалавек). Інфармацыя савета пры Прэзідэнце РФ па пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавекаНа пачатку мая на сайце Савета пры прэзідэнце Расіі ў пытаннях развіцця грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека з’явілася паведамленне, што паводле папярэдніх ацэнак на сакавіцкі рэферэндум аб статусе Аўтаномнай Рэспублікі прыйшлі 30-50 % грамадзян, і толькі палова з тых, што прыйшлі на рэферэндум, прагаласавалі за далучэння да Расіі[41][42]. То бок лёс украінскага Крыма вызначыла прарасійская меншасць: ад 15 % да 30 % насельніцтва. Прыкладна такія ж дадзеныя яўкі і галасавання апублікаваў раней Меджліс крымскататарскага народа[43]. Пасля апублікавання ў мас-медыя, навіну з сайта хутка прыбралі, а яшчэ пазней яна зноў з’явілася там з тлумачэннем, што гэта неафіцыйны даклад члена Савета і старшыні камісіі па міграцыйнай палітыцы і абароне правоў чалавека ў сферы міжнацыянальных адносін Яўгена Баброва[44]. ВынікіПа дадзеных адзінага экзіт-полу, праведзенага акупацыйнымі ўладамі пры ўдзеле ваенных, за «ўваходжанне Крыма ў склад РФ як суб’екта Федэрацыі» прагаласавала 93 % выбаршчыкаў, за «аднаўленне Канстытуцыі Крыма 1992 года» — 7 %[45]. Па выніках паседжання часовых акупацыйных уладаў РФ за акупацыю Крыма прагаласавала 96,77 % выбаршчыкаў, за «захаванне Крыма ў складзе Украіны і аднаўленне канстытуцыі Крыма 1992 года» — 2,51 % несапраўдных бюлетэняў — 0,73 % [46] .
Матэматычныя разыходжанні і супадзенніАбвешчаныя акупацыйнымі ўладамі афіцыйныя дадзеныя галасавання ў Севастопалі маюць пэўныя недакладнасці і супадзенні, а менавіта:
Пытанне легітымнасціУ адпаведнасці з пунктам 2 часткі 3 артыкула 3 Закона Украіны «Аб усеўкраінскім рэферэндуме», ратыфікацыйны рэферэндум аб змене тэрыторыі Украіны можа быць праведзены па выніках Усеўкраінскага рэферэндуму[49]. На момант падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму ў Крыме, па дадзеных украінскіх уладаў, знаходзілася каля 30 тысяч расійскіх ваенных без апазнавальных знакаў[50]. Крымскія татары заяўлялі аб спробах запалохвання іх групай рускамоўных людзей[51]. Быў адключаны 5 канал і 1+1[52]. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Курултая крымскататарскага народа Заір Смядляеў заявіў 16 сакавіка аб масавых парушэннях падчас правядзення рэферэндуму і фальсіфікацыі яго вынікаў.[53] У прыватнасці ён заявіў, што
Пазіцыя ўкраінскай ўладыПа Канстытуцыі і украінскіх законах гэты рэферэндум з’яўляецца нелегітымным[1][2]. У Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны падкрэслілі, што ва ўкраінскім заканадаўстве не прадугледжана правядзенне «мясцовых рэферэндумаў».[1] Супраць Аксёнава і Кастанцінава распачаты шэраг крымінальных спраў за спробу звяржэння канстытуцыйнага і дзяржаўнага ладу і сепаратызм. Юлія Цімашэнка адзначыла, што праводзіць рэферэндум пад дуламі аўтаматаў немагчыма, ахарактарызаваўшы гэта гвалтам, а не рэферэндумам[54]. Міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка заявіў, што рашэнне аб рэферэндуме па статусе Крыма і аб адстаўцы ўрада АР Крым былі нелегітымнымі, паколькі прымаліся з грубым парушэннем Канстытуцыі і законаў Украіны[2]. Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны пачало расследаванне па прыкметах часткі 3 артыкула 110 Крымінальнага кодэкса Украіны — замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны[55]. 7 сакавіка 2014 выконваючы абавязкі Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб прыпыненні рашэння крымскага парламента аб рэферэндуме па статусе Крыма[56]. У Вярхоўным Савеце Крыма заявілі, што гэтая заява Турчынава не цягне за сабой прававых наступстваў[57]. 14 сакавіка 2014 года Канстытуцыйны Суд Украіны разгледзеў справу па канстытуцыйных паданнях выконваючага абавязкі Прэзідэнта Украіны, старшыні Вярхоўнай Рады Украіны і ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека адносна адпаведнасці Канстытуцыі Украіны (канстытуцыйнасці) пастановы Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым «Аб правядзенні агульнакрымскага рэферэндуму» ад 6 сакавіка 2014 г. № 1702-6 / 14 і вырашыў[58]:
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда Украіны з’яўляецца абавязковым да выканання на тэрыторыі Украіны, канчатковым і не можа быць абскарджана. Пазіцыя расійскіх уладаў![]() Расія прызнала рэферэндум, спасылаючыся на прэцэдэнт з прызнаннем аднабаковага абвяшчэнне незалежнасці Косава[59]. Расійскае кіраўніцтва спасылаецца на замацаванае ў Статуце ААН неад’емнага права народаў на самавызначэнне[60] і заяўляе, што расійскае ўмяшанне ў Крыме праводзілася ў мэтах забеспячэння бяспекі грамадзян і спрыяльных умоў для іх волевыяўлення[61]. Такія паралелі аспрэчваюцца заходнімі навукоўцамі[62][63]. 28 лютага дэпутат Дзярждумы Расіі Сяргей Міронаў унёс законапраект аб спрашчэнні працэдуры прыняцця новых суб’ектаў у склад РФ. Па бягучаму расійскаму заканадаўству, прыняцце новага суб’екта магчыма толькі з згоды Расіі і дзяржавы, якому тэрыторыя належыць; прычым ініцыятыва павінна зыходзіць менавіта ад гэтай дзяржавы. Міронаў прапанаваў працэдуру, па якой далучэння рэгіёну да Расіі стала магчымым па ініцыятыве гэтага рэгіёну па звароце органаў улады рэгіёну і вынікаў мясцовага рэферэндуму — без згоды дзяржавы, у якую ўваходзіць рэгіён. Сяргей Міронаў пацвердзіў, што прапанова была ўнесена менавіта для далучэння Крыма[64]. Спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка падчас візіту ў Крым заявіла, што верхняя палата расійскага парлямэнту падтрымае ўваходжанне рэгіёну ў склад Расіі, калі адпаведнае рашэнне будзе падтрымана на рэферэндуме[65]. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі В. В. Пуцін у інтэрв’ю 4 чэрвеня 2014 года заявіў, што расійскія войскі знаходзіліся ў Крыме ў адпаведнасці з міжнароднай дамовай аб наяўнасці там расійскай ваеннай базы, сапраўды дапамаглі жыхарам Крыма правесці рэферэндум аб сваёй незалежнасці і жаданні далучыцца да Расійскай Федэрацыі[12]. Таксама ён адзначыў, што Расія не магла дазволіць, каб гістарычная расійская тэрыторыя з пераважным этнічным рускім насельніцтвам сышла ў НАТА[66]. Міжнародная рэакцыя
Наступствы17 сакавіка акупацыйныя ўлады абвясцілі, што на падставе так званай Дэкларацыі аб незалежнасці і «вынікаў рэферэндуму» абвешчана Рэспубліка Крым як незалежная і суверэнная дзяржава з Севастопалем (горад з асаблівым статусам). Рэспубліка Крым у асобе свайго вышэйшага органа ўлады, Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Крым[71] «звярнулася» да Расіі з прапановай аб прыняцці Крыма ў склад РФ са статусам Рэспублікі. У той жа дзень прэзідэнт РФ падпісаў ўказ аб прызнанні Крыма як незалежнай дзяржавы. 18 сакавіка падпісаны дагавор аб так званым «прыняцці» Крыма і Севастопаля ў склад Расіі. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia