Талергоф![]() Талерго́ф (ням.: Interniertenlager Thalerhof, 4 верасня 1914 — 10 мая 1917 г.) — канцэнтрацыйны лагер, створаны ўладамі Аўстра-Венгерскай імперыі ў першыя дні Першай сусветнай вайны. Размяшчаўся ў пясчанай даліне ля падножжа Альпаў, каля Граца, галоўнага горада правінцыі Штырыя. Адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў у сусветнай гісторыі XX стагоддзя, першы ў Еўропе[1]. Сюды былі дэпартаваныя жыхары Галіцыі і Букавіны — русіны, якія сімпатызавалі або магчыма сімпатызавалі Расіі, высланыя з сваіх абласцей па заявах палякаў і украінафілаў[2][3]. Іншым буйным канцлагерам для русафілаў быў Тэрэзін. Гісторыя канцлагераПершую партыю галічан і букавінцаў-русафілаў прыгналі ў Талергоф салдаты грацкага палка 4 верасня 1914 года. Да зімы 1915 года ў Талергофе не было баракаў. Людзі ляжалі на зямлі пад адкрытым небам у дождж і мароз[2][4]. Па сведчанні кангрэсмена ЗША Д. М. Макорміка (англ.: Joseph McCormick), зняволеных збівалі і катавалі.[3] У афіцыйным рапарце Шлеера ад 9 лістапада 1914 года паведамлялася, што ў Талергофе ў той час знаходзілася 5700 русафілаў. З гэтага ліку каля 1915 чалавек (па іншых дадзеных да 5 тысяч) былі лемкі з 151 вескі на Лемкаўшчыне[5]. Усяго праз Талергоф з 4 верасня 1914 года да 10 мая 1917 года прайшло не менш за 20 тысяч русафільскі настроеных галічан і букавінцаў, толькі ў першыя паўтара года загінула каля 3 тысяч зняволеных[2][4]. Па дадзеных галіцкага грамадскага дзеяча Дмітрыя Маркава, 3800 чалавек былі пакараныя толькі за першую палову 1915 года[6]. Лагер быў зачынены ў маі 1917 года па распараджэнні апошняга імператара Аўстра-Венгрыі Карла I. Баракі на месцы лагера прастаялі да 1936 года, калі іх знеслі. Пры гэтым было эксгумавана 1767 трупаў, якія перазахавалі ў агульнай магіле ў блізкай аўстрыйскай весцы Фельдкірхен (англ.: Feldkirchen)[5]. У цяперашні час былы Талергоф знаходзіцца на тэрыторыі аэрапорта Грац-Талергоф. ![]() Вядомыя вязні
ПамяцьУ 1934 годзе ў Львове на Лычакаўскіх могілках пры ўдзеле Талергофскага камітэта быў усталяваны помнік ахвярам Талергофа. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia