Савецка-ўкраінская вайна, Бальшавіцка-ўкраінская вайна — узброены канфлікт паміж Савецкай Расіяй і Украінскай Народнай Рэспублікай (УНР) у 1917—1921 гадах дзеля кантролю над украінскімі землямі, былымі паўднёва-заходнімі губернямі Расійскай імперыі. Частка Украінскай рэвалюцыі. Фармальна адбылася вайна паміж прыхільнікамі незалежнай Украіны са сталіцай у Кіеве (УНР) і бальшавікамі марыянетачнай дзяржавы — Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (да 1919 года вядомай, як Украінская Народная Рэспубліка Саветаў) са сталіцай у Харкаве. Гэта прывяло да значных страт ва ўкраінскім грамадстве таго часу. Скончылася паразай Украінскай Народнай Рэспублікі, савецкай акупацыяй Украіны і ўваходжаннем УССР у склад Савецкага Саюза ў 1922 годзе.
Зноскі
- ↑ Дата ўводу савецкіх расійскіх войскаў у Харкаў
- ↑ Дата поўнай ліквідацыі Халаднаярскай Рэспублікі
Спасылкі