Аперацыя «Фаўстшлаг»
Апера́цыя «Фа́ўстшлаг» (ням.: Unternehmen Faustschlag) (18 лютага — 3 сакавіка 1918) — наступальная аперацыя войскаў нямецкай і аўстра-венгерскай армій з акупацыяй заходняй часткі былой Расійскай імперыі пасля яе распаду. ГісторыяЗ развалам Рускай арміі ў кантэксце падзей 1917 года, Кастрычніцкага перавароту і Грамадзянскай вайны, што разгаралася, расійскія войскі былі не здольныя аказаць сур’ёзнага супраціву акупацыйным сілам Германіі і Аўстра-Венгрыі. Таму арміі Цэнтральных Дзяржаў амаль бесперашкодна прасоўваліся па тэрыторыі былога магутнага саперніка і авалодалі каласальныя зямлі Балтыі, Украіны, Беларусі, тым самым прымушаючы бальшавіцкі ўрад Расіі да хутчэйшага падпісання Брэсцкага дагавора. Наступленне ажыццяўлялася на трох асноўных стратэгічных напрамках 53 дывізіямі Цэнтральных Дзяржаў і хутчэй нагадвала марш, чым наступальную аперацыю. Першая групіроўка прасоўвалася на поўначы з Пскова ў Нарву, цэнтральная групіроўка — на Смаленск і найбольш магутная групіроўка войскаў ішла на Кіеў[1]. Паўночная групіроўка, у складзе 16 дывізій, у першы ж дзень наступу з ходу захапіла Даўгаўпілс[2]. Наступным быў узят Пскоў і 28 лютага немцы падышлі да Нарвы[3]. Цэнтральная групіроўка, касцяком якой была 10-я армія і XLI корпус немцаў, хутка прасоўвалася па тэрыторыі сучаснай Беларусі і ўжо 21 лютага авалодалі Мінскам, у якім была захоплена штаб-кватэра Заходняй армейскай групы расійскіх войскаў[2]. Паўднёвая групіроўка прарвала няшчыльную абарону Паўднёва-Заходняга фронту, і 24 лютага захапіла Жытомір, у Кіеў нямецкія войскі ўвайшлі 2 сакавіка 1918 года[2]. Акупацыйныя войскі прасоўваліся па тэрыторыі былога ворага з сярэдняй хуткасцю 250 км у тыдзень, практычна не сустракаючы супраціву. Немцы падышлі на адлегласць 180 км да Петраграду, прымусіўшы бальшавіцкі ўрад бегчы ў Маскву[3][4]. Такія тэмпы наступлення атрымалі ў немцаў назву «рэйкавая вайна» (ням.: der Eisenbahnfeldzug) за тое, што яны карысталіся для прасоўвання на ўсход пераважна чыгункай[5]. Нямецкі генерал Гофман у сваім дзённіку ад 22 лютага пісаў:
ЗаўвагіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia