Тудаўляне
Тудаўляне — этнаграфічная група беларусаў у заходняй частцы былога Ржэўскага павета Цвярской губерні[1]. У вузкім сэнсе — жыхары старажытных воласцей: Стары Туд, Малады Туд і Туд-Скаваратынь абапал ракі Туд, правага прытока Волгі. У шырокім сэнсе назва «тудаўляне» ўжывалася этнографамі ХІХ ст. для абазначэння ўсяго беларускамоўнага насельніцтва правабярэжжа Верхняй Волгі. ГісторыяУ VII—IX ст. гэты рэгіён, вядомы па «Аповесці мінулых гадоў» як Акоўскі лес, быў заселены смаленскімі крывічамі. У XII—XIV ст. уваходзіў у склад Таропецкага і Ржэўскага княстваў. З першай трэці XIV ст. тут праходзіла мяжа Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) з Маскоўскім і Цвярскім вялікімі княствамі, былі пабудаваны «гради литовстии: Селук, Осечен, Горышин, Рясна, Сижка, Туд», якія часта пераходзілі з рук у рукі. Тудаўляне канчаткова засталіся па-за межамі ВКЛ пасля ўдакладнення меж паводле Палянаўскага міру (1634), але з прычыны адноснай ізаляванасці краю (лясістасць складала каля 3/4 тэрыторыі) доўгі час захоўвалі адметна беларускія рысы: мову, абрады («бабіна каша» і інш.), гульні («каралі», «проса»). Адрозніваліся ад суседняга рускага насельніцтва і насовамі — верхнім расхінным адзеннем з белага даматканага палатна, адкуль паходзіла іх мянушка «белакафтаншчына». Ужываліся і іншыя мянушкі — «польшча», «шаплякі» (паколькі беларускія гукі «дз», «ц», мяккі «с» падаваліся рускаму насельніцтву шапялявымі). У тудаўлян не існавала якой-небудзь саманазвы, хаця яны і ўсведамлялі сваё адрозненне ад уласна рускіх. Яшчэ ў пачатку XX ст. тудаўляне захоўвалі шэраг бытавых і лінгвістычных асаблівасцей, якія збліжалі іх з беларусамі. У 1903 годзе тудаўлян даследаваў Я. Карскі, які вызначыў іх колькасць у 45 тыс., у 1925—1926 гадах яны падрабязна вывучаліся Н. Грынковай. У ХХ ст. адрозненні тудаўлян ад суседняга рускага насельніцтва практычна сцерліся, хаця асобныя моўныя і іншыя рысы, уласцівыя беларусам адзначаны ржэўскім краязнаўцам І. Вішняковым яшчэ ў сярэдзіне 1960-х г.[1] У снежні 2016 году актывіст за адраджэнне тудаўлян Аляксандар Цеханоўскі (Масква) апублікаваў на сайце change.org[2][3] петыцыю за прызнанне тудаўлянскай этнаграфічнай групы беларусамі па нацыянальнасці. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia