Беларуская мова ва Украіне![]() Белару́ская мова ва Украі́не (укр.: білоруська мова в Україні) — беларуская мова, распаўсюджаная сярод некаторае часткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ва Украіне, а таксама ў асяроддзі карэннай часткі ўкраінскіх беларусаў. Статыстычныя звесткіПаводле звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года беларускую мову ва Украіне назвалі роднай 56 249 асоб, у тым ліку 19,8 тысяч этнічных беларусаў. Найбольшая колькасць беларускамоўнага насельніцтва Украіны знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласці, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Данецкай вобласці — 6 239, 5 204 і 4 842 чалавек адпаведна. У сваю чаргу, найбольшы працэнтны паказчык беларускамоўнага насельніцтва назіраецца ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Чарнігаўскай і Днепрапятроўскай вобласцях — 0,26%, 0,19% і 0,18% ад насельніцтва адпаведна. Перапісы насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, а таксама перапіс насельніцтва Украіны 2001 года сведчаць пра павелічэнне сярод беларусаў Украіны долі рускамоўных і ўкраінскамоўных, некаторы рост долі асоб, што размаўляе на іншых мовах і адначасова з гэтым пра скарачэнне працэнтнай долі асоб, што лічаць у якасці роднай мовы беларускую мову. Родная мова беларусаў ва Украіне згодна з перапісамі 1979, 1989 і 2001 гадоў[1][2]:
У параўнанні з данымі перапісу насельніцтва 1989 года скарацілася доля асоб, што ўказваюць пра сваё валоданне беларускай мовай: у 1989 годзе пра гэта ўказвала 48,5% украінскіх беларусаў, у 2001 годзе — 31,7[1][2]. Населеныя пунктыНіжэй прыведзены спіс населеных пунктаў Украіны, дзе больш за 10% ад насельніцтва якіх пазначыла беларускую мову як родную падчас перапісу насельніцтва 2001 года[3]. Курсівам пазначаныя населеныя пункты з насельніцтвам менш за 25 асоб. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia