Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі
Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Лучи́нский; 23 сакавіка 1900, Кіеў — 25 снежня 1990) — Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў рамеснае вучылішча, працаваў на складах спажыўсаюзаў ў горадзе Саратаве. У 1919 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў аб’яднаныя курсы камскладу у Ташкенце. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, камандаваў узводам і эскадронам. Пасля заканчэння вайны служыў начальнікам палкавой школы і начальнікам штаба палка. Удзельнік барацьбы з басмачамі ў Сярэдняй Азіі. У 1927 годзе Аляксандр Аляксандравіч скончыў ваенную школу, у 1930 годзе — курсы ўдасканалення каманднага складу. У 1936 годзе прызначаны на пасаду камандзіра палка. У 1937—1938 гадах удзельнічаў у вайне супраць японцаў на тэрыторыі Кітая. У 1940 годзе Аляксандр Лучынскі скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і ў тым жа годзе быў прызначаны начальнікам штаба дывізіі. З красавіка 1941 г. — камандзір 83-й горна-стралковай дывізіі, якая дыслакавалася ў Сярэдняй Азіі. Са жніўня 1941 года дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Лучынскага вяла баі на Закаўказскім фронце, а з лістапада 1942 — на Паўночнакаўказкім фронце. У траўні 1944 года Аляксандр Лучынскі прызначаецца камандуючым 28-й арміяй, якая ўваходзіла ў склад 1-га і 3-га Беларускіх франтоў. Пад камандаваннем генерал-лейтэнанта А. А. Лучынскага злучэнне удзельнічала ў Беларускай, Усходне-Прускай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. Асабліва вызначылася 28-я армія пры вызваленні беларускіх гарадоў Парычы, Глуск, Слуцк, Баранавічы, Брэст. Аляксандр Аляксандравіч — удзельнік Параду Перамогі 24 чэрвеня 1945 года. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавіка 1945 г. генерал-лейтэнанту А. А. Лучынскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1945 годзе генерал-палкоўнік А. А. Лучынскі камандаваў 36-й арміі, якая ўваходзіла ў склад Забайкальскага фронту. У жніўні 1945 года армія прымала ўдзел і ў разгроме японскай Квантунскай арміі на Далёкім Усходзе. У 1948 годзе Аляксандр Аляксандравіч скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба, затым камандаваў 3-й арміяй. Званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста» прысвоена ў 1975 годзе. А. А. Лучынскі памёр 25 снежня 1990 году ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia