Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве
Міжнародная назва Research and Practical Centre of National Academy of Sciences of Belarus for Potato, Fruit and Vegetable Growing
Дата заснавання 1928
Год рэарганізацыі 1990[1], 2006
Тып рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Генеральны дырэктар Вадзім Леанідавіч Маханько
Юрыдычны адрас  Беларусь, 223013, Мінская вобл., Мінскі р-н, а/г Самахвалавічы, вул. Кавалёва, 2а.
Сайт belbulba.by

Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дзейнасць

Установа вядзе работу ў галіне селекцыі, насенняводства і тэхналогій вытворчасці бульбы, пладовых, ягадных і агароднінных культур. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца: стварэнне прынцыпова новых гатункаў і гібрыдаў бульбы, пладовых, ягадных і агароднінных культур; распрацоўка мэтавых экалагічна бяспечных рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці бульбы, пладовых і агароднінных культур; забеспячэнне сортазмены і сортаабнаўлення за кошт паскоранай вытворчасці арыгінальнага насеннага і пасадачнага матэрыялу; навуковае забеспячэнне галін бульбаводства і плодаагародніцтва для павышэння іх эканамічнай эфектыўнасці, канкурэнтаздольнасці і забеспячэння ў поўным аб'ёме патрэбнасці Беларусі ў высакаякаснай бульбе, пладах і агародніне.

Структура

Падраздзяленні

  • Аддзел селекцыі бульбы
    • Лабараторыя біяхімічнай ацэнкі бульбы
  • Аддзел насенняводства бульбы
    • Лабараторыя арыгінальнага насенняводства
    • Лабараторыя мікракланальнага размнажэння бульбы
  • Лабараторыя генетыкі бульбы
  • Лабараторыя тэхналогій вытворчасці і захоўвання бульбы
  • Лабараторыя імунадыягностыкі бульбы
  • Аддзел аховы бульбы
  • Аддзел маркетынгу і НТІ

Дачынныя і падначаленыя ўстановы

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya