Задзіночанне беларускіх ветэранаў у АўстралііЗадзіночанне беларускіх ветэранаў у Аўстраліі (і Новай Зеландыі), ЗБВА — беларуская камбатанцкая арганізацыя ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Арганізавана ў лютым 1950 г. у Брысбене, афіцыйна зарэгістравана як агульнааўстралійская арганізацыя 25 сакавіка 1950 г. Галоўным ініцыятарам стварэння і кіраўніком быў Данат Яцкевіч. Было абвешчана пра стварэнне аддзелаў арганізацыі ў Перце (1952), Келмскаце (1952, з 6 студзеня 1952 г. аддзел прыняў назву ЗБВ у Заходняй Аўстраліі), Адэлаідзе (1952), Мельбурне (1956), Тайджэры (Новая Зеландыя, (1954); з гэтага часу арганізацыя змяніла назву — ЗБВ у Аўстраліі і Новай Зеландыі) — да назову арганізацыі далучаецца адпаведнае пазначэнне. Галоўнае кіраўніцтва на Аўстралію ажыццяўлялася з управы ў Брысбене. Кірункамі дзейнасці было наладжванне нацыянальных мерапрыемстваў, а таксама рэпрэзентацыя беларусаў у аўстралійскім грамадстве і стасунках з іншымі арганізацыямі. Задзіночанне імкнулася актыўна ўдзельнічаць у стварэнні беларускіх стэндаў на міжнацыянальных выставах, наладзіла трансляцыю беларускіх песень на радыё, выдавала часопіс «Łučnik», мела ўласную друкарню. Арганізацыя аб’ядноўвала ў сваіх шэрагах прыхільнікаў Рады БНР і прызнавала ў камбатанцкіх справах непахісны аўтарытэт Франца Кушаля. З 1952 г. пры ЗБВА дзейнічала Задзіночанне беларускіх жанчын (кіраўнічцка Эўлялія Яцкевіч). Нягледзячы на поспехы ў арганізацыі ветэранскай дзейнасці ў Аўстраліі, не абышлося без непаразуменняў. У другой палове 1951 г. калі рыхтаваўся паўстаць аддзел ЗБВА ў Мельбурне. Спыніла існаванне хутка пасля пераезду кіраўніка Даната Яцкевіча ў Мельбурн. Да канца 1950-х гадоў звесткі пра арганізацыю зніклі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia