Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага
Фундацыя імя Пётры Крэчэўскага ў Нью-Ёрку — грамадская дабрачынная навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Мае ўласнае памяшканне ў Нью-Ёрку (Куінс), дзе сярод іншага размешчаны архіў і бібліятэка. ГісторыяЗаснавана ў 1958 годзе. Першымі падпісчыкамі рэгістрацыйнага дакумента былі В. Тумаш, А. Адамовіч, К. Мерляк, В. Кажан і Наталля Арсеннева. У 1963 годзе фундацыя набыла жылыя дамы ў Нью-Ёрку, якія ў выніку іх здачы ў арэнду прыносяць фінансавы прыбытак, што выкарыстоўваецца на падтрымку дзейнасці Беларускага інстытута навукі і мастацтва, устаноў культуры, асобных даследчыкаў. Фундацыя падтрымлівае вывучэнне беларускай спадчыны. Тут захоўваюцца архівы Я. Пятроўскага і Ю. Віцьбіча. Пры дапамозе фундацыі быў выдадзены шэраг навуковых кніг і ўспамінаў. 26 кастрычніка 2019 года ўрачыста адзначана 60-годдзе дзейнасці[1][2]. МэтаСтавіць сабе за мэту «ўтрымліваць у Злучаных Штатах Амерыкі беларускі культурны цэнтр, у якім будуць сабраны і захаваны гісторыя і традыцыі Беларусі». СтаршыніСтаршынямі Рады дырэктараў былі:
Працы, выдадзеныя пры падтрымцы Фундацыі
Архіўныя фондыУ 2008 годзе Янка Запруднік перадаў у архіў фундацыі тэксты дакументаў «архіва Захаркі», якія ў пачатку 1960-х гадоў былі перададзены Міколам Абрамчыкам Янку Запрудніку для меркаванай доктарскай дысертацыі[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia