Беларуская салідарнасць

Беларуская салідарнасць (Bělaruská solidarita)
Адміністрацыйны цэнтр Брно, Чэхія
Адрас Брно, Чэхія
Мэта арганізацыя мерапрыемстваў і кампаній, правядзенне публічных лекцый і адукацыйных праграм, інфармацыйная падтрымка беларусаў у рэгіёне і ўзаемадзеянне з мясцовымі ўладамі
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя
Афіцыйная мова беларуская, чэшская, англійская

«Беларуская салідарнасць» (чэшск.: Bělaruská solidarita) — няўрадавая арганізацыя (НДА) ў Брне, Чэхія. Заснавана 17 кастрычніка 2024 года, першая зарэгістраваная беларуская НДА ў Брне[1].

Гісторыя

«Беларуская салідарнасць» афіцыйна зарэгістравана 17 кастрычніка 2024 года ў Брне, Чэхія[1].

Дзейнасць

«Беларуская салідарнасць» займаецца арганізацыяй акцый і кампаній, правядзеннем публічных лекцый, распрацоўкай і рэалізацыяй адукацыйных праграм, аказаннем інфармацыйнай падтрымкі беларусам у Паўднёвамараўскім краі, супрацоўніцтвам з мясцовымі ўладамі. Так, у 2025 годзе актывісты НДА праводзілі кампанію супраць візавага бану ў Чэхіі[2]. Арганізацыя таксама праводзіць розныя акцыі і ініцыятывы, скіраваныя на падтрымку беларускай культуры і супольнасці. Сярод іх:

  • Мова Нанова — курсы беларускай мовы для пачаткоўцаў і прасунутых. Курсы прызначаны для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую мову[3][4].
  • Дзень Волі — акцыя ў падтрымку беларускай дэмакратыі і свабоды. Акцыя праводзіцца штогод 25 сакавіка[5].
  • Каляды, Купалле — святкаванне свят паводле беларускай традыцыі[6].
  • Брненская поўнач — цыкл паказаў сучасных беларускіх фільмаў у кінатэатрах Брна.
  • Брненскі поўдзень — нефармальныя заняткі па беларускай мове.

Акцыі і ініцыятывы адкрыты для ўсіх зацікаўленых і ёсць магчымасцю пазнаёміцца з беларускай культурай і супольнасцю.

Эмблема

Арганізацыя выкарыстоўвае як эмблему выяву вершніка з герба «Пагоня», у графічным варыянце, што быў на сцягу Жыгімонта Карыбутавіча, калі ён прыйшоў у Маравію.

Крыніцы

  1. а б Kurzy.cz. Bělaruská solidarita, z. s. , Brno IČO 22087222 - Obchodní rejstřík firem | Kurzy.cz (чэшск.). rejstrik-firem.kurzy.cz. Праверана 21 сакавіка 2025.
  2. Правительство Чехии не будет отменять ограничения на выдачу виз белорусам (руск.). Euroradio.fm. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  3. Мова Нанова ў Брно, https://www.instagram.com/movananova.brno
  4. Новы літаратурны тур Уладзіміра Арлова . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 сакавіка 2025.
  5. Diatelová, Irena N.. Běloruští studenti poděkovali za podporu Masarykovi i univerzitě (чэшск.). em.muni.cz (27 сакавіка 2023). Праверана 21 сакавіка 2025.
  6. Будзьма беларусамі! » Каляды ў Брне. budzma.org. Праверана 21 сакавіка 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya