Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР)
Беларускае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе — грамадская арганізацыя беларускай дыяспары ў Аўстраліі, створана ў сакавіку 1951 г. у Сіднеі прыхільнікамі Рады БНР, што выйшлі са складу Беларускага аб’яднання ў Аўстраліі. Управа рэгулярна пераабіралася. Арганізацыя наладжвала грамадска-культурную дзейнасць беларусаў у Сіднеі, а таксама рэпрэзентавала суайчыннікаў. У 1951—1954 гг. выдавала сваю версію інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё», рэдактарамі якога былі Аляксандр Смаль і пазней Міхась Лужынскі. У 1976 г. Аб’яднанне ініцыявала стварэнне ў Сіднеі беларускага радыё. Арганізацыя была ўдзельнікам Федеральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, і ў 1980 г. яе дэлегат падпісаў Статут гэтай арганізацыі. Аб’яднанне спыніла дзейнасць пасля 1980 г. ў сувязі з тым, што большасць удзельнікаў далучыліся да Беларускага культурна-грамадскага клуба яшчэ ў 1973 г. і патрэбы ў захавані асобнай арганізацым паступова знікла. Старшыні
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia