Беларускае аб’яднанне ў Заходняй АўстралііБеларускае аб'яднанне ў Заходняй Аўстраліі — арганізацыя беларусаў у Аўстраліі створаная ў 1958 г. у Перце (Заходняя Аўстралія). Беларускае аб'яднанне займаецца арганізацыяй нацыянальных мерапрыемстваў, прэзентацыяй беларусаў у сувязях з іншымі арганізацыямі. Уласнымі сіламі пабудавалі Беларускі народны дом, дзе знаходзіцца рэлігійна-культурны цэнтр беларускага жыцця. Прадстаўнікі Аб'яднання рэгулярна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, ладжаных іншымі нацыянальнымі арганізацыямі і аўстралійскімі ўладамі. Значным дасягненнем ёсць шматгадовая дзейнасць беларускага радыё ў Перце. З 1979 г. Аб'яднанне з'яўляецца сябрам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. У 1990-х гадах прадстаўніком знешніх сувязей арганізацыі з'яўляўся Міхась Раецкі, а прадстаўніком газеты «Беларус» — Марыя Мароз. Старшыні
Вядомыя члены ўправы [1]Алекс Мароз, Марыйка Ёлаб, Сяргей Дамброўскі, Марыя Пятрэнка, Еўфрасіння Дамброўская, Марыя Мароз, Міхась Ёлаб. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia