Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарстваТавары́ства ахво́тнікаў белару́скага наро́днага штука́рства існавала ў Петраградзе ў 1918 годзе пры падтрымцы Беларускага нацыянальнага камісарыята. Члены-заснавальнікі — Ч. Родзевіч (ініцыятар стварэння), З. Жылуновіч (Ц. Гартны), І. В. Лагун, Б. Тарашкевіч, Г. Багдановіч. Таварыства мела на мэце садзейнічаць развіццю беларускай літаратуры, тэатра, вуснай народнай творчасці, архітэктуры, музыкі, клапаціцца пра помнікі мастацтва. Мела аддзяленне ў Пецяргофскім раёне Петраграда. Пры таварыстве існаваў драматычны гурток. У памяшканні тэатра драмы і камедыі 20 красавіка 1918 года таварыства наладзіла беларускую вечарынку, на якой прысутнічала каля 300 чалавек. Калекцыя запісаў беларускіх народных песень з архіва таварыства ў 1922 годзе перададзена Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia