Беларускае аб’яднанне ў АўстралііБеларускае аб'яднанне ў Аўстраліі (БАА). Заснавана ў кастрычніку 1950 г., калі «надпалітычнае» Беларускае аб'яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе змяніла назву на Беларускае аб'яднанне ў Аўстраліі. У 1951 г. з арганізацыі выйшлі Уладзімір Клуніцкі (асобна), а таксама прыхільнікі Рады БНР. Ад гэтага часу БАА засталося арганізацыяй прыхільнікаў БЦР. БАА задумвалася як агульнааўстралійская арганізацыя (з сядзібай у Сіднеі) і спрабавала стварыць аддзелы ў Брысбене на чале з Анатолем Шкуткам, але звестка пра рэальную дзейнасць яго няма. Найбольш трывалым быў аддзел у Мельбурне (Беларускае аб’яднанне ў Вікторыі). Сферамі дзейнасці арганізацыі былі навязванне сувязяў паміж беларусамі, сацыяльная дапамога, прадстаўніцтва Беларусі ў стасунках з іншымі арганізацыямі Аўстраліі, наладжванне нацыянальнага культурнага жыцця. Пры БАА быў заснаваны Асветна-культурны клуб на чале з Язэпам Шкодам, які існаваў да 1957 г. і займаўся культурнай дзейнасцю. У 1950 — 1960-я гады (але з перапынкамі) выдаваўся інфармацыйны бюлетэнь БАА «Новае Жыцьцё». Пры БАА дзейнічаў таксама мяшаны хор пад кіраўніцтвам С. Анічкава, драматычны гурток на чале з Міхасём Зуем. Пасля стварэння Беларускага культурна-грамадскага клуба члены БАА ўвайшлі ў гэту арганізацыю, аднак само БАА не спыніла існавання. БАА ад самага пачатку было ўдзельнікам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Старшыні
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia