Беларускае аб’яднанне ў Паўднёвай Аўстраліі

Беларускае аб'яднанне ў Паўднёвай Аўстраліі (БАПА) заснавана ў Адэлаідзе ў 1977 годзе па ініцыятыве Янкі Ролсана. Аб'яднанне ладзіць нацыянальныя мерапрыемствы, прадстаўляе беларусаў у аўстралійскім грамадстве, распаўсюджвае веды пра Беларусь. З'яўляецца адным з заснавальнікаў Федэральнай рады беларускіх арганізацый Аўстраліі. У канцы 2001 г. аб'яднанне налічвала 22 зарэгістраваныя сябры.[1]

Зноскі

  1. Н. Гардзінка (2004)

Літаратура

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., [4] арк. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya