Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія «Нёман»

Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія «Нёман» гарадской акругі Тальяці — грамадскае культурна-асветніцкае задзіночанне беларусаў гораду Тальяці. У 2005 годзе была зарэгістраваная арганізацыя ЦБК «Нёман». Пры суполцы стварыўся ансамбль беларускай песні «Купалінка». У верасні 2010 году зарэгістраванае як Мясцовая Беларуская Нацыянальна-культурная Аўтаномія «Нёман». Пры арганізацыі дзейнічае дзіцячы ансамбаль беларускай музыкі і песні «Зорачкі». Суполкай праводзяцца такія мерапрыемствы, як свята восені «Дажынкі», свята беларускай кухні «Калі ласка ў нашу хату», летняе свята «Купалле». Дзейнічае дамова пра супрацоўніцтва з Ваўкавыскім раёнам Гродзенскай вобласці Беларусі.

Кіраўнік арганізацыі — Людміла Іванаўна Дзёміна[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларускія грамадскія арганізыцыі ў Расіі Архівавана 17 лютага 2015. — Пасольства Беларусі ў Расеі (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya