Акраец хлеба (паэма)
«Акра́ец хле́ба» (польск.: Kęs chleba) — паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі. У ёй паэт апісаў выпадак з жыцця з свайго бацькі[1]. Твор напісаны ў лістападзе 1854 г. у Барэйкаўшчыне[2], пасля трох месяцаў са сканчэння паэмы «Маргер»[3]. У 1855 г. «Акраец хлеба» выйшаў асобным выданнем[4]. ЗместЛагода шмат гадоў арандоўваў невялікую вёску і прывязаўся да яе, быццма да сваёй уласнай, палюбіў мясцовы люд, і гэты люд палюбіў яго. Але ўладар вёскі, намоўлены Заборам, пастанавіў скасаваць арэнду Лагоды і аддаць вёску ў арэнду Забору. Лагода са слязамі пакідае ўбогую хатку, да якой прывязаўся, з ім развітаюцца сяляне, чакаючы са страхам новага пана. Больш пра Лагоду ня чулі, а Забору не шанцавала са збожжам, яго зямля родзіла горкім, ніхто не жадаў такога купляць[5]. КрытыкаТадэвуш Піні адзначаў:[6]
ПеракладыНа рускую мову паэму пераклаў Інакенці Фёдараў (1878)[7]. На беларускую мову гэты твор пераклаў Кастусь Цвірка[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia