Лірнік вясковы (Сыракомля)
«Лі́рнік вясковы» (польск.: Lirnik wioskowy) — праграмны верш Уладзіслава Сыракомлі. Ад гэтага твора паэт атрымаў таксама літаратурны тытул «вясковы лірнік»[1]. Твор быў напісаны 18 студзеня 1852 г. У ім аўтар раскрыў сваё разуменне дачыненняў паэта, паэзіі і свету. Ва ўсіх чатырох частках верша праводзіцца думка, што песня і ліра — шчасце і любоў паэта-лірніка, яго боль і пакуты, жыццёвы сэнс і пасмяротная слава. Аўтар атаясняе сябе з рамантычным вандроўным лірнікам, які натхнёна служыць роднай старонцы і добрым людзям[2]. На думку Уладзіміра Мархеля, вершам «Лірнік вясковы» Сыракомля «канчаткова сцвердзіў сябе ў польскай літаратуры як пясняр беларускай вёскі»[2]. Захаваўся таксама рукапіс 1858 года невядомага аўтарства[3]. ПеракладыУ 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на рускую мову, дзе быў змешчаны і «Лірнік вясковы» («Деревенскій гусляръ») у перакладзе Дзмітрыя Мінаева[4]. Іншы рускі пераклад («Сельский лирник») зрабіла Муза Паўлава[5]. На беларускую мову ўпершыню верш пераклаў Гальяш Леўчык, аднак не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). Таксама яго пераклаў Кастусь Цвірка[6]. У культурыУ 1857 годзе Станіслаў Манюшка паклаў верш на музыку[7]. У гонар двухсотгоддзя з дня нараджэння Манюшкі песню выконвалі Марыюш Гадлеўскі[8][9] і Кася Мось (разам з аркестрам «AUKSO»)[10]. На 50-ю гадавіну смерці Сыракомлі Янка Купала напісаў аднайменны верш, прысвечаны песняру. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia