Залучча (Стаўбцоўскі раён)
Залу́чча (Залуча[1]; трансліт.: Zalučča, польск.: Załucze, руск.: Залучье) — колішні фальварак у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Залучча, паводле падарожнікаў першай паловы XIX ст. было маёнткам без гаспадара, які пераходзіў з рук у рукі арандатараў[1]. З 1840 года фальварак арандоўвалі Кандратовічы[2]. 16 красавіка 1844 года беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай. На наступны дзень яны выехалі ў Залучча, дзе меркавалі далей жыць, а бацькі пісьменніка пераехалі ў суседні фальфарак Тулёнку[2]. У 1844—1852 гадах фальварак арандоўваў Сыракомля, пра што цяпер сведчыць памятны камень[3]. Тут жа творца за адзін тыдзень згубіў трох дзяцей праз халеру, выжыў толькі чатырохгадовы Уладзіслаў. У 1862 годзе Сыракомля разам з жонкай і сынам назаўсёды пакінуў гэтую мясціну, пераехаўшы ў Вільню[4]. У гэтым месцы Уладзіслаў Сыракомля напісаў паэмы «Хадыка», «Старыя вароты», «Канонік Пшэмыскі» (не скончыў)[5], вершы «Лірнік вясковы», «Лялька»[6], «Немаўляці», «Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак», «Пра маю старую хатку», «Гутарка пра бусла», «Заўчасна», «Добрыя весці», пачаў гутарку «Дабрародны Ян Дубарог» (скончыў у Барэйкаўшчыне)[7], а таксама перакладаў паэтаў-лаціністаў XVI—XVII стст. Рэчы Паспалітай і пісаў тут і «Гісторыю літаратуры ў Польшчы».[8] Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia