Канонік Перамышльскі
«Канонік Перамы́шльскі» (польск.: Kanonik Przemyski) — няскончаная[1] гістарычная паэма-гутарка[2] Уладзіслава Сыракомлі. Тадэвуш Піні класіфікуе жанр твора як раман у вершах[3]. НапісаннеНад сваім творам Сыракомля працаваў цягам 1851 г. у Залуччы. У студзені таго ж года ён пазнаёміўся ў Вільні з паэтам Эдвардам Жалігоўскім, які тады працаваў над паэмай «Манахі». У верасні Жалігоўскі пераехаў у Петразаводск, дзе канчаткова назваў свой твор «Ён, Яна і Яны»[4]. У ім паэт высмейваў манахаў і выступаў адкрыта супраць цэлібату святароў. Сыракомля меў ад гэтага прыкрае ўражанне і пастанавіў не працягваць сваю паэму, бо баяўся, што ягоны твор пачнуць успрымаць не як пахвалу Арыхоўскаму, а як крытыку царквы[5]. Праз гэта пясняр пачаў шукаць сюжэт для эпапеі ў дахрысціянскай мінуўшчыне і стварыў «Маргера»[6]. ЗместУ цэнтры паэмы — Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан, пісьменнік і рэлігійны дзеяч. Уладзімір Спасовіч тлумачыць увагу Сыракомлі да гэтай асобы наступным чынам:[7]
Пакінутыя паэтам урыўкі памерам роўныя гутарцы «Дабрародны Ян Дубарог»[5]. КрытыкаНа думку Тадэвуша Піні, гэта найвыдатнейшы твор з залуцкага перыяду творчасці Сыракомлі[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia