Добрыя весці (Сыракомля)
«Добрыя ве́сці» — верш Уладзіслава Сыракомлі. Упершыню твор быў надрукаваны яшчэ пры жыцці аўтара, але ананімна, 27 лютага 1862 г. у складзе другога выдання «Гутаркі старога дзеда»[1]. Аўтарскі рукапіс не захаваўся[2]. У 1887 г. Вінцэсь Каратынскі пісаў, што пясняр выказаў свае грамадскія погляды ў вершы «вуснамі селяніна»[3]. У 1983 г. Уладзімір Мархель паспрабаваў рэканструяваць першапачатковы тэкст на аснове існых спісаў і публікацый у друку[4]. Беларускі філолаг Леў Цвяткоў адзначаў, што верш напісаны чыстай і прыгожай народнай беларускай мовай[5]. НапісаннеУ сваіх успамінах Язэп Крашэўскі, цытуючы першыя 4 радкі, сцвярджае, што гэта спроба беларускамоўнага лібрэта Сыракомлі для музыкі Фаўстына Лапатынскага 1848 г. З Крашэўскім пагадзіліся і Яўхім Карскі, Міхась Ларчанка і Сцяпан Майхровіч[1]. Максім Гарэцкі стаў першым гісторыкам беларускай літаратуры, які паставіў верш «Добрыя весці» ў незалежнае становішча ад лібрэта[6]. У 1872 г. Вінцэсь Каратынскі, дадаючы ў 10-томны збор твораў песняра ўрывак з лібрэта «Багдан» зазначыў:[7]
На аснове сведчання Каратынскага Адам Мальдзіс зрабіў вынік, што «Добрыя весці» — гэта самастойны твор, а лібрэта па-беларуску Сыракомля так і не напісаў. Да таго ж, на думку навукоўца, гэты верш — рэакцыя не на падзеі ў Францыі, але на шырокі сялянскі рух супраць прыгону на Галічыне пад час «вясны народаў». З ім пагаджаецца і Уладзімір Мархель, бо, паводле дакументальнага жыццяпіса Сыракомлі Ф. Фарнальчыка, у Залучча шмат прыязджалі кіеўскія студэнты, якія апавядалі пра галіцкія падзеі 1848 г. , да якіх паэт не застаўся абыякавым[8]. У 1976 г. Уладзімір Вільчынскі выказаў думку, што верш быў напісаны паміж 27 лютага і 8 красавіка 1861 г., а не 1848[9]. На думку Уладзіміра Мархеля, паэт напісаў у 1848 г. толькі першыя 12 радкоў[10], бо ў рукапісах існуюць дзве рэдакцыі твора (дыялагічная і маналагічная)[11]. Ён мяркуе, што верш першапачаткова і быў заснаваны на гутарцы з ветрам. Да таго ж наяўнасць у некаторых спісах звароту «каралі-паганцы», замест «царыкі-паганцы», на яго думку, ідзе ад арыгіналу 1848 г., дзе зварот быў першапачаткова да «каралёў-паганцаў». Уладзімір Мархель думае, што верш быў перароблены незадоўга да публікацыі 1862 г. У лістападзе 1861 г. верш невядомым чынам трапіў да смаргонскага паўстанца-агітатара[10]. У той жа час двойчы выйшла «Гутарка старога дзеда», якую пісьменнік хутчэй за ўсё прачытаў перад рэдагаваннем верша[12]. Падсумоўваючы, даследчык прызнае, што дату твора варта пазначаць як «1848, 1861». Уладзімір Мархель таксама зазначае, што існуюць перапісныя рукапісы, зробленыя да публікацыі 1862 г.[13] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia