Народная песенька з ваколіц Вільні
«Народная пе́сенька з ваколіц Ві́льні» (польск.: Piosnka ludowa z okolic Wilna) — верш Уладзіслава Сыракомлі на матыў беларускай народнай песні «Паехаў сынок аж на Украіну…»[1]. Калі верш паходзіў з канкрэтнай фальклорнай крыніцы або правобраза, паэт не даваў яму ніякай назвы, а пазначаў, што гэта народная песня[2], таму гэты твор так і называецца. Паводле Вінцэся Каратынскага, гэты твор — «дакладнае паўтарэнне асновы народнай песні, вядомай па ўсёй Літве, не толькі ў ваколіцах Вільні»[3]. Першакрыніца верша была ў свой час апублікаваная Янам Чачотам у «Вясковых песеньках з-над Нёмна і Дзвіны» (1846),[1] але, як заўважае Уладзімір Мархель, няма звестак пра наяўнасць гэтай кнігі у асабістай бібліятэцы песняра, таму, на ягоную думку, можна меркаваць, што песню Сыракомля ведаў з гэтай кнігі, але за аснову ўзяў іншы варыянт[4]. Як правобраз песню «Паехаў сынок аж на Украіну…» прапанаваў часопіс «Litwa i Ruś» у 1912 г.[5]
Уладзімір Мархель акцэнтуе ўвагу на тым, што Сыракомлеў верш таксама мае дапаўненні: з’явіліся 2 дадатковыя заключныя радкі пра каханне. Таксама ў творы адсутнічае Украіна, але з’яўляецца дэталь, што сын не спытаў у маці дазволу на шлюб і не пакланіўся ёй, чаго ў песні няма. На думку даследчыка, Сыракомля ўлічваў іншыя варыянты песні, якіх ў зборніку народных балад «Балады» (1977) агулам 73 варыянты[3]. ПеракладыНа беларускую мову верш перакладаў Васіль Сёмуха[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia