Пераклад зборніка «Кабзар» Сыракомлі
Пераклад зборніка «Кабзар» Сыракомлі (руск.: Kobzarz) — польскамоўны няпоўны пераклад зборніка Тараса Шаўчэнкі, здзейснены Уладзіславам Сыракомлем. Кніга апублікаваная пасмяротна, хаця падрыхтаваў яе пісьменнік яшчэ пры жыцці[1]. Пераклад Сыракомлі цалкам выдаваўся чатыры разы: у 1863 г. у Вільні[2], 1872 г. (у складзе 10-томнага збору твораў) у Варшаве, 1883 г. у Львове[1] і 1993 г. зноў у Вільні[3]. У 1955 г. у Варшаве выдалі зборнік выбраных твораў Шаўчэнкі, у якім змясцілі 9 перакладаў Сыракомлі[1]. ЗместУ прадмове беларускі пясняр адзначае важную ролю Шаўчэнкі ва ўкраінскай літаратуры і дае высокую ацэнку ягонай творчасці. Тамсама Сыракомля піша, што не пераклаў паэмы «Гайдамакі» і апусціў некаторыя месцы «Тарасовай ночы», бо «тут аўтар, мачаючы пэндзаль у кроў, эстэтычна сапсаваў прыгажосць сваіх вобразаў». Да таго ж перакладчык не мог не ведаць, што «Гайдамакаў» ужо перакладае Леанард Савінскі[1]. Агулам перакладзена 14 твораў з 17 другога выдання «Кабзара» (выйшла 23 студзеня 1860). На думку Вячаслава Рагойшы, Сыракомля перакладаў Шаўчэнку яшчэ раней з першага выдання 1840 г.[1] У сваім перакладзе Уладзіслаў Сыракомля імкнуўся перадаць эстэтычную вартасць арыгіналу[1]. У той жа час перакладчык змякчаў вобраз «ляхаў» і, прыхільна ставячыся да Украіны, усюды ствараў яе станоўчы вобраз. Адаптуючы зборнік пад беларускага чытача, Сыракомля ўжывае збольшага сілаба-танічны верш, нехарактэрны польскай паэзіі, нават там, дзе Шаўчэнка выкарыстоўвае сілабічны верш, традыцыйны для польскай мовы. Часам перакладчык змяняе форму верша, вольна адступае ад арыгіналу[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia