Вызваленне сялян (верш)
«Вызвале́нне сяля́н» (польск.: Wyzwolenie włościan) — антыпрыгонніцкі верш Уладзіслава Сыракомлі. Пры жыцці аўтара ніколі не публікаваўся, хаця меў вялікую папулярнасць і хадзіў у рукапісах[1]. 20 лістапада 1857 года цар Аляксандр II зацвердзіў рэскрыпт з праектам сялянскай рэформы і даслаў яго віленскаму губернатару Уладзіміру Назімаву. На сходзе 1858 г. у Вільні беларуская шляхта абмяркоўвала гэты праект, аднак не падтрымала нават замену паншчыны чыншам, што ўразіла Уладзіслава Сыракомлю і ён напісаў свой верш[2]. Эліза Ажэшка ўспамінала:[3]
Адзін з рэвалюцыянераў таксама ўключыў гэты твор у свой сшытак патрыятычных вершаў (разам з «Гутаркай двух суседаў»)[4]. Пераклады1882 г. Дзмітрый Мінаеў апублікаваў свой пераклад на рускую мову ў маскоўскім часопісе «Русская Мысль»[5]. Пазней на рускую перакладаў таксама Марк Жываў[6]. На беларускую мову гэты верш пераклаў Максім Лужанін[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia