Улас (паэма)
«Ула́с» (польск.: Ułas) — гутарка Уладзіслава Сыракомлі, як адзначаюць некаторыя крытыкі, адна з найлепшых паэм творцы[1], а таксама першая ягоная паэма пасля пераезду з Залучча ў Вільню[2]. Творы быў задуманы і пачаты ў Залуччы[3] пад назвай «Чортава балота» (польск.: Czartowy Bród)[2]. Сыракомля ў ім актуалізаваў тэму яднання шляхціча і мужыка[4]. Жанрава паэт вызначыў сваю паэму як «вайсковая ідылія»[5]. Упершыню паэма была апублікаваная ў 1858[5] (паводле Людвіка Станіслава Каратынскага, 1857)[6] г. у Вільні[7]. Твор быў прысвечаны Яну Хянцінскаму. Як адзначае Л. Ст. Каратынскі, у паэме відаць зачараванне Сыракомлі багатай і сумнай прыродай Палесся[8]. Язэп Крашэўскі пра дадзены твор пісаў:[1]
ЗместДзеянне адбываецца падчас вайны 1812 года. У дом лесніка Уласа прыходзіць шляхецкая дружына, і яе правадыр пан Балтазар Капота папрасіў Уласа правесці іх праз балоты на Чортаў востраў, каб схавацца ад казакаў. Улас выканаў просьбу шляхты, а таксама добраахвотна стаўся для іх пасыльным: перадаваў лісты, харч, зброю. Часам замест сябе ён выпраўляў на Чортаў востраў сваю дачку Аксану, якая пакахала шляхціча Яна з Ачэртава. Улас шчыра клянецца ў вернасці, яго прымаюць роўным сабе. У канцы Аксана, чарговы раз ідучы да каханага, мімаволі паказала шлях на востраў казакам, у выніку чаго загінула, як і ейны каханы[9]. ПеракладыУ 1883 г. Ліядора Пальмін апублікаваў свой пераклад на рускую мову ў маскоўскім часопісе «Русская Мысль»[10]. У 1881 г. Ян Нечас здзейсніў і выдаў пераклад на чэшскай мове[11]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia