Ужо птушкі пяюць ўсюды…
«Ужо пту́шкі пяю́ць ўсю́ды…» — лірычны верш Часлава Янкоўскага[1], які раней традыцыйна прыпісваўся Уладзіславу Сыракомлю. Паводле Антона Брыля, твор напісаны прыблізна ў 1900 годзе[1]. АўтарстваУпершыню твор быў апублікаваны 12 верасня 1912 г. у польскамоўнай газеце «Kurier Litewski» (№ 201)[1] пад загалоўкам «Беларускі верш» і з подпісам «Вільня, 1861»[2]. Аўтар быў пазначаны Сыракомля. Але ўжо ў № 204 19 верасня была апублікаваная зацемка ў якой Янкоўскі напісаў пра памылку публікатара Уладзіслава Каратынскага[1]. У 1921 г. Часлаў Янкоўскі апублікаваў артыкул «У справе беларускай літаратуры» (польск.: Na marginesie literatury białoruskiej; «Gazeta Krajowa», № 24), дзе зноў заявіў, што Уладзіслаў Каратынскі прыпісаў ягоны беларускамоўны верш Сыракомлю[3]. Даследчык Уладзімір Мархель, няведаючы пра публікацыю Янкоўскага ў «Kurier Litewski», быў перакананы ў аўтарстве Уладзіслава Сыракомлі[4], бо паэзія Янкоўскага нясе збольшага прыватны характар, а вобраз вясны выкарыстоўваўся ім выключна для перадачы асабістых пачуццяў. Да таго ж у ў ягонай лірыцы няма зліцця аўтарскага «я» з абагуленым «мы»[5]. На карысць аўтарства Сыракомлі навуковец таксама заўважаў сугучнасць з іншымі вершамі песняра («Араты — да жаваранка», «Варыянт з народнай песні», «Голас бедных»)[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia