Жменя пшаніцы (паэма)
«Жме́ня пшані́цы» (польск.: Garść pszenna) — патрыятычная гутарка[1] Уладзіслава Сыракомлі. Твор напісаны ў 1856 г. у Варшаве[2]. ЗместМудры і добры войт Сцяпан ужо састарэў і мяркуе выбраць сабе замену. Народ спачатку ўстрывожаны, а потым пагаджаецца на аднаго з сыноў войта. Усе тры сыны пасылаюцца за мяжу (у Нямеччыну, Польшчу і Украіну). Двое з іх захапіліся чужымі звычаямі і культурай, а трэці прывёз мяшок пшаніцы, каб працаваць на карысць Радзімы. Апошні і абіраецца за войта як той, хто дбае пра свой край і народ. КрытыкаТадэвуш Піні пісаў:[3]
ПеракладыУпершыню на беларускую мову пераклаў, хоць і вольна, значна скараціўшы твор, Янка Лучына і апублікаваў у «Альманаху Паўночна-Заходняга календара на 1892 г.» 1891 г. выдання («Горсць пшаніцы»)[4]. Пазней гэты пераклад увайшоў у пасмяротны зборнік «Вязанка» (1903)[5]. Больш дакладны пераклад зрабіў Максім Лужанін[6]. У 1953 г. выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі па-руску, дзе быў змешчаны пераклад Лявона Мартынава[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia