Груган (Сыракомля)
«Груга́н» (польск.: Kruk) — верш (балада)[1] Уладзіслава Сыракомлі на фальклорны матыў. Твор быў напісаны ў 1854 г. і пазначаны аўтарам як «літоўская песенка» (польск.: Piosnka litewska)[2]. Рукапіс верша «Груган» разам з «Гутаркай старога дзеда» ўвайшоў у падборку агітацыйнай літаратуры, якая назапашвалася ў мінскай кватэры Л. Шышкі, удавы надворнага саветніка[3]. ПаходжаннеУладзімір Вільчынскі ўзводзіць верш да летувіскай песні «Варнас» (літ.: Varnas), на ягоную думку, Сыракомля азнаёміўся з гэтым творам у перакладзе свайго прыяцеля Язэпа Крашэўскага, бо сам летувіскай не ведаў. Але, як адзначае Уладзімір Мархель, асобныя варыянты гэтай песні бытавалі і ў Беларусі як паказчык шырокай міграцыі фальклорных вобразаў[3]. Да таго ж беларускі даследчык заўважае, што Сыракомля пакінуў вельмі мала твораў, тэматычна звязаных з этнаграфічнай Летувай[3]. З. Суслаў прызнае версію пра беларускае паходжанне матываў верша няслушным, бо няма такіх твораў у зборніку балад, выдадзеным Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Але ён адзначае падобны матыў («птушка апавядае весткі з бою альбо паведамляе пра нечы скон») у сербскім і харвацкім фальклоры[2]. Напрыклад, такі матыў ёсць у песні Косаўскага цыклу «Смерць маці Югавічаў» (сербск.: Смрт мајке Југовића)[4]. У сярэдзіне XIX ст. сербскія эпічныя песні былі папулярныя, на польскую мову іх перакладалі Казімір Брадзінскі, Раман Зморскі і Язэп Залескі. Таму, на думку навукоўца, Сыракомля мог чытаць сербскія ўзоры і пісаць на іхнія матывы[4]. Падобныя матывы былі таксама зафіксаваныя ў сібірскіх губернях Расіі і напрыкарпацкіх землях Украіны[5]. ПеракладыНа беларускую мову гэты верш перакладаў Янка Купала (1908—1909)[6]. Пазней гэта рабіў Гальяш Леўчык, але пры жыцці не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). На рускую мову верш пераклаў Марк Жываў[7]. У культурыУ 1865 годзе Аўгуст Радван паклаў верш на музыку[8][9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia