Францішак Асізскі (кантата)
«Франці́шак Асі́зскі» (польск.: Franciszek z Assisu) — кантата Уладзіслава Сыракомлі. ГісторыяТвор быў апублікаваны ў 1857 годзе ў № 1 віленскага часопіса «Teka Wileńska», які выдаваў Адам Кіркор. Тамсама быў часткова змешчаны нарыс паэта пра Мінск[1]. У 1859 годзе лібрэта выйшла асобным выданнем, якое ілюстраваў Міхал Эльвіра Андрыёлі[2]. У прадмове да яго Сыракомля пісаў:[1]
Паводле прызнання У. Сыракомлі, ідэю для свайго твора і сюжэт ён узяў з даследавання А. Ф. Азанама, а менавіта са складзенага ім жыццяпіса св. Францішка з мэтаю патлумачыць «Боскую камедыю» Дантэ[3]. ЗместФранцішак Асізскі прадстаўляецца як пясняр Бога і як пясняр Айчыны. У абедзвюх іпастасях ён перажывае духоўнае змаганне: спачатку з салаўём, а затым з самім сабою. Існасць гэтага спаборніцтва з птушкай, паводле твора У. Сыракомлі, заключалася ў тым, каб даведацца, хто са стварэнняў здольны найлепш праславіць Бога — чалавек, душа якога часам абцяжараная эгаізмам, але здольная любіць, плакаць і раскайвацца, або птушка, якая заўжды спявае шчыра, бескарысліва і проста, але шчабеча толькі адну песеньку. У ходзе сюжэту салавей перамагае Францішка. Але Сыракомля паказвае, што Бог насамрэч неабдымны і ніякі гімн хвалы не здолее выказаць усю Яго славу і веліч, таму пераможцы тут быць не можа. Далей ідзе канфлікт вакол ідэі апявання і праслаўлення Айчыны. Францішак сустракае грамаду менестрэляў, якія разам з войскам рыцараў праходзяць праз мясціны, дзе ён размаўляў з прыродаю і аддаваўся забыццю ў малітоўным экстазе, што было вынікам усведамлення яго бяссілля ў спробе праславіць Бога. Францішак задумаў скласці песню на хвалу Айчыны, але і тут меў паразу, перад жаданнем уласнага сэрца. Пазней ён каіцца, што звярнуўся да свецкай песні і што запалаў зямной жарсцю. У гэтым павароце сюжэта выяўляецца іншая ідэя — свабода сэрца, якая дазваляе любіць Айчыну, але не спяваць ёй песень[3]. КрытыкаФелікс Фарнальчык выказаўся пра часопіс і твор Сыракомлі:[1]
Аднак Ганна Серэхан не згодная з думкай польскага даследчыка, бо гэта неаргументаваная ацэначная характарыстыка, а таксама даводзіць няслушнасць падобнай думкі[1]. Беларускія перакладыУ 2011 г. у № 1 часопіса «Наша вера» Ганна Серэхан разам са сваім артыкулам змясціла свой урыўкавы пераклад[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia