Вызваленне палітвязняў у Беларусі (2024)Вызваленне палітвязняў у Беларусі пачалося ўлетку 2024 года. Вызваленне асуджаных па крымінальных артыкулах у рамках шырокамаштабных палітычных рэпрэсій, развязаных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі супраць сваіх праціўнікаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і сілавога задушэння найбольш масавых у гісторыі краіны пратэстаў, было адной з галоўных умоў у перамовах з беларускай апазіцыяй у выгнанні і краінамі Захаду. На працягу чатырох гадоў беларускі рэжым не толькі ігнараваў заклікі да вызвалення асуджаных па палітычных артыкулах, а таксама рабіў рэпрэсіўныя меры больш жорсткімі. Нечаканы разварот ва ўнутранай палітыцы звязваюць з міжнароднымі санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі, зацяжным характарам расійска-ўкраінскай вайны і падрыхтоўкай да прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. Пасля галасавання на выбарчым участку Аляксандр Лукашэнка правёў прэс-канферэнцыю з журналістамі дзе заявіў, што вызваляе палітвязняў не ў якасці жэста добрай волі для Захаду. «Публічна вам заяўляю: не хочам выкарыстоўваць гэты працэс дзеля сігналу Захаду. Пляваць я хацеў на гэты Захад», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Першая хваля3 ліпеня, падчас выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка нечакана анансаваў вызваленне неўзабаве часткі палітвязняў. Па ягоных словах, гаворка мусіла ісці пра людзей, якія маюць цяжкія хваробы, перад усім анкалагічныя[1]. На той момант у гуманітарным спісе палітвязняў, які ўключае прадстаўнікоў уразлівых сацыяльных груп, якім больш за ўсіх небяспечна знаходзіцца за кратамі, у тым ліку цяжка хворых і людзей з інваліднасцю, знаходзілася больш за 255 чалавек[2]. Таксама 3 ліпеня праваабаронцы паведамілі, што з калоній выйшлі некаторыя з палітвязняў[3]. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын[4], у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію палітык Рыгор Кастусёў[5]. Пазней стала вядома, што тады ж на волю па памілаванні з гомельскай жаночай калоніі выйшлі палітзняволеныя Дар’я Лосік, Святлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова[6]. Як паведамлялі праваабаронцы, некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення[4]. Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак заўважыў, што траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца, а абсалютная большасць вызваленых не былі людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі, як заяўляла дзяржаўная прапаганда[7]. У канцы ліпеня Радыё Свабода атрымала інфармацыю, палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі[8]. Абмен паміж Расіяй і краінамі ЗахадуАбмен зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду, які адбыўся 1 жніўня 2024 года і ў ходзе якога былі вызвалены вядомыя расійскія палітзняволеныя палітыкі, выклікаў у часткі беларускага грамадства пытанні да эфектыўнасці офіса Святланы Ціханоўскай і іншых палітычных структур беларускай эміграцыі[9]. Тэма палітвязняў штучна раздзімалася беларускай прапагандай, як правал апазіцыі пад кіраўніцтвам Ціханоўскай. Яе дарадца Франак Вячорка патлумачыў няўдзел беларускага боку ў абмене тым, што ў краіне Захаду няма абменнага фонду для такіх перамоў з Беларуссю[10]. Другая хваля12 жніўня з’явілася інфармацыя, што Юрый Васкрасенскі тэлефануе сваякам палітвязняў, агітуючы іх угаварыць іхніх родных напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі[11]. Пасля ён заявіў, што такое прашэнне напісалі 900 палітвязняў[12]. Паводле яго слоў пэўная колькасць палітвязняў можа выйсці на свабоду 17 верасня, у Дзень народнага адзінства[13]. Як паведамлялі праваабаронцы, некаторым палітвязням, якія ўжо раней пісалі прашэнні аб памілаванні, адміністрацыі папраўчых устаноў прапанавалі напісаць іх «паўторна». 13 жніўня праваабаронцы паведамілі прыкладна пра 12 новых вызваленняў палітвязняў[11]. 16 жніўня, у гадавіну найбольш масавага мітынгу ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў, але першыя звесткі пра вызваленне з’явіліся толькі 20 жніўня. У офісе Ціханоўскай меркавалі, што цяперашні ўказ «узаконіў» ліпеньскае вызваленне прыблізна 18 чалавек, а таксама дазволіў выйсці на свабоду яшчэ прыблізна 12 зняволеным[14]. На той момант праваабарончай арганізацыі «Вясна» ўдалося ўжо ідэнтыфікаваць 7 чалавек. Трэцяя хваля4 верасня стала вядома аб выхадзе на волю 30 асуджаных па «палітычных» артыкулах. 16 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 37 чалавек. 7 лістапада 2024 года Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31-го палітычнага зняволенага: 2 жанчыны і 29 мужчын (17 маюць хранічныя захворванні, 3 з’яўляюцца інвалідамі, дзеці ёсць у 27 асуджаных, з іх 7 — шматдзетныя). 9 снежня Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 29 чалавек, якія былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці». 28 снежня 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб памілаванні 20 чалавек, якія «ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці»[15]. З памілаваных 11 — жанчын, 14 маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, адна жанчына мае 4 дзяцей. Сцвярджаецца, што ўсе яны «хадайнічалі аб памілаванні, раскаяліся ў зробленым». Было заяўлена, што Міністэрства ўнутраных спраў будзе поўнасцю кантраляваць іх паводзіны пасля вызвалення. Вызваленне палітвязняў у грамадска-палітычным жыцці краіныНа фоне некалькіх хваль вызвалення, з набліжэннем да даты прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, працягваюцца суды па палітычна матываваных артыкулах па так званай «экстрэмісцкай дзейнасці».
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia