Дзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года
Гэты спіс змяшчае дзеячаў навукі і культуры Беларусі, якія напярэдадні ці пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падвергліся пераследу за сваю палітычную пазіцыю; былі звольнены з працы, або вымушаны звольніцца самі, або звольніліся на знак салідарнасці з іншым рэпрэсаванымі; былі вымушаны пакінуць краіну або іншым чынам пацярпелі.
Акцыя 14 студзеня 2021 года ў гандлёвым цэнтры Dana Mall, калі ў холе вывесілі бела-чырвона-белы сцяг памерам у некалькі паверхаў. Там жа выступіў «Вольны хор».
25 студзеня 2021 затрыманы на рэпетыцыі ў Дзяржфілармоніі. Суд адправіў яго справу на дапрацоўку. 29 студзеня прайшоў яшчэ адзін суд, на якім высветлілася, што на артыста складзены новы пратакол. Справу зноў адправілі на дапрацоўку. Пасля шасці дзён затрямання быў выпушчаны на волю[2].
26 сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу за «рэабілітацыя нацызму» праз тое, што на выставе ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця дэманстраваўся партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара аўтарства мастака. 29 сакавіка быў звольнены з «Белрэстаўрацыі», дзе на той час працаваў[3]. На наступны дзень ён быў затрыманы і зняволены[4].
У эфіры дзяржтэлеканала СТБ прапагандыст Рыгор Азаронак паказаў ананімны ліст, у якім Наталля Акініна і іншыя супрацоўнікі тэатра былі названыя «апазіцыйнай групай». Нібыта яны спрыялі акцыі, якая прайшла ў тэатры 27 кастрычніка — тады перад спектаклем прагучаў духоўны гімн «Магутны Божа»[9].
Ёй былі прапанавалі нявыгадныя ўмовы, якія дазвалялі прасцей звольніць яе з працы. Сышла 16 чэрвеня 2021 года па згодзе бакоў. Як падкрэслівала Акініна, на тое было вялікае жаданне кіраўніцтва тэатра[9].
калектыўны ліст, які супрацоўнікі Опернага тэатра напісалі ў падтрымку Купалаўскага тэатра[10].
У эфіры дзяржтэлеканала СТБ прапагандыст Рыгор Азаронак паказаў ананімны ліст, у якім Наталля Акініна і іншыя супрацоўнікі тэатра былі названыя «апазіцыйнай групай». Нібыта яны спрыялі акцыі, якая прайшла ў тэатры 27 кастрычніка — тады перад спектаклем прагучаў духоўны гімн «Магутны Божа»[9].
Прызначаны 24 жніўня 2020 года галоўным дырыжорам тэатра, але ўжо 26 жніўня пакінуў сваю пасаду[10]. 24 кастрычніка з’ехаў ва Украіну.
«Планаваў вярнуцца, але не буду гэтага рабіць, пакуль не атрымаю гарантыі бяспекі. Калі ў эфіры дзяржаўнага канала з’яўляецца такая інфармацыя, ёсць рызыка, што чалавекам зацікавяцца праваахоўныя органы».