Генацыд беларускага народаГенацыд беларускага народа — заканадаўча-ідэалагічная навела ў Беларусі, распачатая ў 2021 годзе генеральным пракурорам Андрэем Шведам з мэтай перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны ў бок павелічэння маштабаў злачынстваў нацыстаў на тэрыторыі Беларусі і вывядзення паралеляў паміж тагачаснымі акупантамі і сённяшнімі краінамі Захаду ды праціўнікамі рэжыму Лукашэнкі. У прапагандысцкай літаратуры, прысвечанай «генацыду», часта маніпулятыўна побач змешчаны здымкі беларускіх калабарацыянісцкіх фарміраванняў часоў вайны і здымкі з масавах пратэстаў 2020 года супраць далейшай узурпацыі ўлады Аляксандрам Лукашэнкам. ПерадумовыЖорсткія разгоны пратэстаў у 2020 годзе, калі ўжывалася зброя і мелі месца катаванні затрыманых, выклікалі шматлікія параўнанні сілавікоў з нацысцкімі карнікамі. Гвалт супраць пратэстоўцаў, што прывёў да гібелі людзей і цяжкіх калецтваў, быў успрыняты як праява генацыду беларускага народа[1][2][3][4] — нягледзячы на тое, што фармальна не адпавядае яго вызначэнню, — а рэжым Лукашэнкі — як фашысцкі[2]. Гэтыя тэзісы толькі падмацоўвала паказное ігнараванне небяспекі пандэміі каранавірусу, у выніку якога залішняя смяротнасць у Беларусі за перыяд з 2020 па 2022 гады склала больш за 90 000 чалавек[5], што з’яўляецца найгоршых паказчыкам у параўнанні з усімі суседнімі краінамі[6]. Рэжым Лукашэнкі, ідэалогія якога грунтуецца на савецкіх наратывах і перамозе над нацызмам у Другой сусветнай вайне, успрыняў падобныя абвінавачванні асабліва хваравіта, бо лічыць сябе спадкаемцам гэтай перамогі. Найбольш выразна гэтая пазіцыя прагучала 19 кастрычніка 2020 года ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», калі Мікалай Карпянкоў, кіраўнік ГУБАЗіКа — аднаго з галоўных рэпрэсіўных органаў, што вызначыўся асаблівай жорсткасцю падчас пратэстаў, — прамовіў фразу, якая хутка стала крылатай[7]:
Выбудоўванне ідэалогіі «генацыду» супраць ЗахадуУ жніўні 2020 года большасць краін Еўрапейскага саюза не прызналі перамогу Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах і падтрымалі масавыя пратэсты. У адказ на фальсіфікацыю вынікаў выбараў і гвалтоўныя дзеянні супраць пратэстоўцаў к канцу 2020 года Еўрасаюз, ЗША і Канада прынялі 3 пакеты санкцый супраць беларускіх уладаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, членаў выбарчых камісій, кіраўнікоў і супрацоўнікаў сілавых органаў, кіраўнікоў буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. 19 сакавіка 2021 года, выступаючы перад калектывам прадпрыемства ў Гродне, Аляксандр Лукашэнка заявіў:
Праз некалькі дзён, выступаючы 21 сакавіка ў Хатыні, Лукашэнка звязаў бела-чырвона-белы сцяг, які выкарыстоўваецца яго праціўнікамі, з генацыдам беларускага народа[8]. У пачатку красавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд. Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што яна была заведзена ім «у мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі „белых“ плям гісторыі, умацавання канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі». Вынікі расследавання павінны былі быць пакладзены ў аснову ідэалагічнай вучэбна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы. Таксама пракурор заявіў пра складанне спісаў усіх памерлых і жывых злачынцаў, і што Беларусь будзе дабівацца выдачы апошніх для суду[9]. Пасля генеральны пракурор Андрэй Швед непасрэдна звязваў з’яўленне крымінальнай справы з палітычным крызісам у краіне[10]:
Закон «Аб генацыдзе беларускага народа»У пачатку снежня 2021 года быў апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа», які быў аднагалосна прыняты 14 снежня Палатай прадстаўнікоў[11][12] і падпісаны 5 студзеня 2022 года Лукашэнкам[13]. Генацыдам беларускага народа законапраект абвяшчае «ўчыненыя нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі, у перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынствы, накіраваныя на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа». Пад пасляваенным разумеецца перыяд да 31 снежня 1951 года, а пад беларускім народам «савецкія грамадзяне, якія жылі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд»[14]. У адукацыіЗа адмаўленне генацыду беларускага народа прадугледжана пакаранне абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем свабоды на той жа тэрмін, у выпадку паўторнага адмаўлення — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Ураду краіны прадпісваецца прымаць меры для ўшанавання памяці ахвяр генацыду беларускага народу, а таксама для прызнання і асуджэння яго на міжнародным узроўні[14]. У 2022 годзе ў школе пачалі выкарыстоўваць інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы крымінальнага расследавання генацыду беларускага народа", прадстаўленыя Генеральнай пракуратурай[15]. У лістападзе 2023 года былі прэзентаваныя вучэбныя дапаможнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для 1-4-х, 5-9-х і 10-11-х класаў устаноў сярэдняй адукацыі былі распрацаваныя ў 2023 годзе[16][17]. У 2024 годзе ў новым вучэбным годзе ўвялі штомесячныя інфармацыйныя гадзіны па вывучэнні «пытанняў генацыду беларускага народа»[18]. Як заўважыў спецыяліст у сферы адукацыі Андрэй Лаўрухін, з’яўленне навучальных дапаможнікаў гэта спроба ўладаў дэзавуяваць абвінавачанні дэмакратычных краін у злачынствах у адрас беларускага і ўкраінскага народаў праз рытарычны дэмагагічны прыём «да чалавека»[19]. У культурыВа ўсіх музеях краіны, нават няпрофільных, былі створаны стэнды на тэму «Генацыд беларускага народа», дзе былі вывешаны здымкі з калабарацыяністамі часоў Другой сусветнай вайны і каля іх — фота з бела-чырвона-белымі сцягамі з пратэстаў 2020 года[20]. У радавым гняздзе Тадэвуша Касцюшкі ў Малых Сяхновічах з Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, які ўзнік у невялікай вёсцы дзеля ўшанавання асобы нацыянальнага героя трох краін, у лютым 2022 года была цалкам прабраная зала, прысвечаная Касцюшку, а на яе месцы створана экспазіцыя «Злачынствы фашызму. Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны»[21]. Серыя кніг «Генацыд беларускага народа»У 2022 годзе таксама пад агульнай рэдакцыяй генпракурора Андрэя Шведа выйшла кніга «Генацыд беларускага народа» (Genocide of the Belarusian people)[22] тыражом 1000 асобнікаў[23], які ў наступным годзе быў павялічаны яшчэ на 2000 асобнікаў[24] У кнізе маніпулятыўным чынам праводзяцца паралелі паміж нацысцкімі злачынцамі і ўдзельнікамі пратэстаў 2020 года, нацыянальная сімволіка беларусаў, герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг, названая нацысцкай сімволікай[22]. У 2022 годзе таксама выдадзена кніга «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці» тыражом 3000 асобнікаў[25], які ў наступным годзе быў павялічаны яшчэ на 4000 асобнікаў[26]. У 2023 годзе ў двух частках выйшла кніга «Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі»[27] тыражом 3000 асобнікаў, які ў наступным годзе быў павялічаны яшчэ на 1500 асобнікаў[28]. У 2025 годзе выйшла кніга «Генацыд беларускага народа. Злачынствы катаў 118-га карнага батальёна» тыражом 2200 асобнікаў[29]. У сакавіку 2023 годзе кнігі «Генацыд беларускага народа» і «Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці» былі ўганараваныя найвышэйшай узнагародай нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Трыумф»[30]. Крымінальны пераслед за адмаўленне генацыду беларускага народа30 кастрычніка 2024 года Мінскі гарадскі суд вынес першы прысуд за адмаўленне генацыду беларускага народа, прысудзіўшы мужчыну за каментары пра Хатынь і Лукашэнку 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму[31]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia